Syamyon Sharetski

Зварот старшынi Вярхоунага Савета Рэспублiкi Беларусь 13-га склiкання Сямёна Шарэцкага з нагоды свята – Нараджэння  Хрыстова

Паважаныя суачыннiкi!

            Я звяртаюся да кожнага з вас, дзе бы вы нi жылi, дома – у Беларусi, цi за мяжою, прычым незалежна ад вашай нацыянальнасцi. 

            Праз некалькi гадзiн праваслауныя веруючыя Беларусi, Украны, Рассii i некаторых другiх краiн будуць адзначаць светлае свята – Нараджэнне Хрыстова.

            Таму, дзякуючы Богу за свята i  радуючыся посьпехам i дасягненням, якiя, безумоуна, ёсць у многiх сем’ях, кожны сумленны чалавек, пакуль прадаужаецца развязаная пуцiнскiм рэжымам вайна супраць украiнскага народа, не можа спакойна глядзець у будучыню, тым больш, калi ён яшчэ i разумее, што у дыктатарскiх рэжымау адсутнiчаюць маральныя тармазы i што палiвам, падтрымлiваючым iх энергiю i жыццё, з’яуляецца кроу. Таму стрымаць iх супраць войнау са сваiм народам, а тым больш прыпынiць развязаныя iмi войны супраць iншых краiн i народау, можна толькi сiлаю, перавышаючай iх сiлу.

            У гэтыя прадсвяточныя гадзiны я звяртаюся перш за усё да кожнага чалавека, для якога Беларусь – гэта наша мацi, i заклiкаю, не гледзячы на тое, дзе мы зараз жывем, на нашы неаднолькавыя iдэалагiчныя погляды, аб’яднацца усiм у барацьбе супраць iснуючага у Беларусi нелегальнага, дыктатарскага рэжыму.

            Адначасова я звяртаюся з глыбокiм спачуваннем да мам i бацькоу, к дзецям iжонкам, у якiх за гэтыя доугiя гады барацьбы з гэтым антычалавечым рэжымам загiнулiiх сыны, бацькi i мужыкi; я звяртаюся таксама да тых, хто сёння знаходзiцца у турме iканцлагеры: прымiце у гэтыя прадсвяточныя гадзiны мае самые добрыя пажаданнi: мужнасцi вам i надзеi!

            Я звяртаюся да нашых беларускiх ваяроу, якiя зараз на украiнскай зямлiзмагаюцца з расейска-пуцiнскiм дыктатарскiм рэжымам, уварваушымся у дом суседняга народу i чынiць там, падобна нямецкiм нацыстам у час Другой сусветнай вайны, самыя антычалавечныя злачынствы: мужнасцi вам i скарэйшага вяртання з перамогай у родную Беларусь, якая чакая ад вас дапамогi!

            Я звяртаюся да суседняга братняга народу Украiны i выказваю вам, дарагiя укранскiя браты i сёстры, самыя шчырыя чалавечыя спачуваннi у сувязi з напаткаушым вас горам. Паверце нам, што мы, сумленныя беларусы, разумеем сваю адказнасць за тыя злачынствы, якiя здзяйсняюцца супраць вас з нашай зямлi, i будзем прадпрымаць усе меры, каб iх прыпынiць.

            Мы, беларусы, захапляемся вашай мужнасцю i жадаем вам скарэйшай перамогiнад нашым агульным, лютым ворагам – расейска-шавiнiстычнымi супастатамi!

            Я звяртаюся да вас, расiяне: няужо вы не разумееце, што iснуючы у вас, створаны Пуцiным рэжым, акупiраваушы Беларусь i напаушы на суседнюю Украiну, упадобiуся былому у Германii, створанаму Гiтлерам, нацыстскаму рэжыму, якi прынёс столькi гора нашым народам?..

            Няужо вы, расiяне, называючы свой народ боганосцам, не разумееце, што вы сваiмi дзеяннямi, i у прыватнасцi, падтрымкай вайны супраць суседнiх народау, зрабiлiяго смертаносцам, чым паставлi i сваю краiну у iзаляцыю ад цывiлiзаванага свету iасуджаеце сваiх сыноу, пасылаючы iх на вайну супраць украiнскага народу, на верную пагiбель?

            Апамятайцеся! Cтаньце на бок справядлiвасцi, як у свой час гэта зрабiлi вашыя лепшыя сыны: Александр Мiкалаевiч Радзiшчау i Александр Iванавiч Герцан, Андрэй Дзiмiтравiч Сахарау i Сяргей Адамавiч Кавалёу.

            Я звяртаюся i да амерыканскага народу з вялкай падзякай за тое, што вы, грамадзяне Злучаных Штатау Амерыкi, разумеючы з якiмi цяжкасцямi вашыя продкiздабывалi свабоду i незалежнасць сваёй краiны, якая сёння з’яуляецца вялiкай, цывiлiзаванай i дэмакратычнай, дапамагаеце украiнцам i нам, беларусам, ды iншым народам у барацьбе за  свабоду i незалежнасць, каб i мы выйшлi на шлях цывiлiзацыi iдэмакратыi i сталi назаужды вашымi саюзнiкамi.

            Дарагiя суайчыннiкi i суседзi! Са светлым святам вас – з Нараджэннем Хрыстовым i з самымi добрымi пажаданнямi кожнай сям’i i асабiста! кожнаму чалавеку.