Semen Sharetsky

 “Моладзь беларуская, 

 да цябе звяртаюся я, старык беларус, –

памятай гэта, захоувай запавет яго i перадай другiм…

Няхай будзе адзiная, светлая, вольная Беларусь i “няхай жыве навекi!”

Генрал-лейтэнант Канстанцiн Алексiеускi, дэлегат I з’езду беларусау.                                                 

I

          “Я – беларус!” – i хачу сказаць гэта, як калiсьцi сказау Янка Купала, ва увесь голас, каб пачулi, у першую чаргу, рускiя шавiнсты, а тасама сказаць, толькi больш cпакойна, iтым, хто абяцау узяць у мяне iнтэрв’ю на тэму “Як я уяуляю сабе беларускую нацыянальную iдэю?” I хаця, напэуна, я не дачакаюся, калi гэта здарыцца, але пры усiм тым, хачу сказаць аутарам кнiгi “Беларуская нацыянальная iдэя на маршы”, якую я уважлiва прачытау, вялiкае дзякуй за самую iдэю стварэння гэткай кнiгi i за праведзеную iмi, як я разумею, немалую працу па рэалiзацыi дадзенай задумкi. 

            Пры гэтым перш за усё хацеу бы падкрэслiць, што тэма беларускай нацыянальнай iдэi кранае кожнага сьвядомага беларуса. Так, ужо на першым пасляваенным з’ездзе беларусау свету ад iмя Рады Згуртавання “Бацькаушчына” доктар геолага-мiнералагiчных навук, прафесар, акадэмiк АН БССР (1977) Радзiм Гарэцкi зрабiу 8 лiпеня 1993 года даклад на тэму “Нацыянальная iдэя i адбудова беларускай дзяржаунасцi”, у якiм адзначыу, што гэта проста выдауся “шанц”, калi за многiя дзесяцiгоддзi беларусам давялося сабрацца разам. “Сабрацца дзеля таго, каб сумесна памеркаваць, як i у якiм накiрунку патрэбны нашыя намаганнi, каб знайсцi дарогу i iсцi ёю да зорнага часу Беларусi, якога дауно заслужыу наш працавiты, шчыры, лагодны, памяркоуны i тым не менш шматпакутны беларускi народ.

            Але найперш трэба усвядомiць, – адзначыу дакладчык, – хто мы ёсць, што мы за народ, тым больш, што нашу гiстарычную памяць вытраулялi як толькi маглi, прытым i у савецкi час, i у папярэднiя стагоддзi. I тут давядзецца азiрнуцца назад.

            Беларускi радавод мае больш чым тысячагадовую гiсторыю. Гiсторыю багатую, якая, на жаль, найчасцей фальciфiкавалася. Нашу гiсторыю у нас адбiралi, а замест яе падсоувалi суседнiя”. (Радзiм Гарэцкi. Шляхам адраджэння. Мн.: “Беларускi кнiгазбор”, 1997, ст. 14). 

            У тым жа 1993 годзе убачыла свет кнiга беларускага гiсторыка i публiцыста, кандыдата гiстарычных навук Анатоля Мяснiкова “Нацдэмы” – аб лёсах вядомых беларускiх нацыянальных патрыётау: беларускага пiсьменнiка, публiцыста i грамадскага дзеяча Фабiяна Шантыра, расстралянага у 1920 годзе;  беларускага гiсторыка,  першага прэзiдэнта АН БССР  Усевалада Iгнатоускага, пакончыушага жыццё 4 лiпеня 1931 года самагубствам; беларускага мовазнауца i пiсьменнiка Язэпа Лёсiка, двойчы арыштоуваушагася (1930 i 1938 гг,), i аб смерцi якога родныя атрымалi  паведамленне у 1940 годзе. 

            У звернутым “Слове да чытача” кнiгi “Нацдэмы” вядомы беларуcкi пiсьменнiк Барыс Сачанка пiсау: “Вялiкая cлауная гiсторыя Беларусi. На жаль, большасць нават самiх беларусау яе не ведаюць. На тое было шмат прычын. Пра адну з iх – цi не галоуную – пiсау калiсьцi Якуб Колас:

                                    Тут схадзiлiся плямёны

                                    Спрэчкi сiлаю канчаць,

                                    Каб багата адароны

                                    Мiлы край наш зваяваць.

                                    А нас цяжка у сэрцы ранiць,

                                    Пад прыгон узяць навек,

                                    Нашы скарбы апаганiць,

                                    Душу вынесцi на здзек.

                                    Каб у вiры той ашукi

                                    Знiшчыць нашы усе сляды,

                                    Каб не ведалi унукi,

                                    Хто такiя iх дзяды.

            Пакаранне беспамятнасцю, – адзначау Б. Сачанка, – адна з самых жорстскiх карау, якiя толькi ведае чалавецтва. Наш народ каралi гэтай караю на працягу стагоддзяу амаль усе заваёунiкi. I, трэба сказаць, многага дамагалiся. Адзiн з самых гордых iталенавiтых народау, якi стварыу шэдэуры у шмат якiх галiнах чалавечай дзейнасцi, якiмеу сваю магутную дзяржаву – Вялiкае княства Лiтоуcкае, – ледзь не быу ператвораны у людзей, што не помняць cваiх каранёу, папросту, у насельнiцтва…

            Сёння, калi Беларусь заявiла пра незалежнасць i суверэнiтэт, калi яе прызналiбольш ста краiн свету, калi мы вяртаем гiстарычную памяць, вядома ж, надышоу час аддаць тое, што у яго забралi. А найперш трэба узнавiць iмёны тых, хто рабiу усё, што было у змозе, каб беларускi народ адчувау сябе народам, меу сваю дзяржаунасць, расказаць пра кожнага з iх прауду. Да лiку такiх людзей, бясспрэчна, належаць героiкнiгi, якую напiсау Анатоль Мяснiкоу”. (Гл. Анатоль Мяснiкоу. Нацдэмы. Мн.: “Беларусь”, 1993, ст. 3; 5).

            У 1994 годзе на кнiжных палiцах з’явiлася кнiга доктара гiстарычных навук, прафесара Мiхася Ткачова “Паходня”, у адным са змешчаных у ёй артыкулау “Праблемы адраджэння беларускай культуры” аутар пiсау: “Адна з рэлiгiйных версiй гаворыць, што канец свету настане тады, калi анёл правасуддзя спусцiцца з неба i, падняушы меч пакарання, скажа раунадушна страшную фразу: “Часу больш няма!” I тады развернуцца усе магiлы i мёртвыя разам з жывымi прадстануць перад аблiччам Уседзяржыцеля.

            На вялiкi жаль, анёл правасуддзя ужо спусцiуся i cтау перад усiм беларускiм народам, збiраючыся сказаць свае фатальныя словы. Святым людзям нашае зямлi, хто падымецца са сталiнскiх Курапат, з магiл сiбiрскiх, карагандзiнскiх i варкуцiнскiх канцлагерау, хто не прыйшоу з поля бранi Другой сусветнай вайны, тым, каго накрыла сваiм бязлiтасным саванам хмара Чарнобыля, – гэтым беларусам будзе чым апраудацца перад Богам. А як жа апраудаемся мы, жывыя, у кiм яшчэ б’ецца сэрца беларуса, у каго яшчэ не знiкла сумленне, у каго яшчэ балiць душа за лёс i будучыню народа? Мусiць, нашыя пустыя словы апраудання не успрымуцца Госпадам, бо мы так мала яшчэ зрабiлi, каб прынесцi свабоду нашым суайчынiнкам, якiя стагоддзямi хацелi i усё яшчэ прагнуць не толькi людзьмi звацца, але сапрауды быць цывiлiзаваным народам.

            Уратавацца i затрымаць страшны меч анёла правасуддзя можна толькi адным – абмыцца жывою вадою з нясмяротнай крынiцы народнай культуры, глынуць гэтай жыццядайнай вады, сцерцi з чала сталiнскую, брэжнеуcкую i духоуную радыяцыю, адысцiад глыбокага iдэалагiчнага бальшавiцкага наркозу”.

             I М. Ткачоу заклiкае рабiць гэта “як мага хутчэй, пакуль крынiца народнай культуры, амаль засыпаная класава-iдэалагiчным смеццем, яшчэ жывая, пакуль не знiк яе апошнi ключ”. (Мiхась Ткачоу. Паходня. Мн.: “Беларуская энцыклапедыя” iмя Петруся Броукi, 1994, ст. 114).

            А у 1999 годзе у Гродна была праведзена навукова-практычная канферэнцыя на тэму “Беларуская нацыянальная iдэя”, на якой, у прыватнасцi, доктар фiлалагiчных навук Уладзiмiр Конан адзначыу, “што беларуская нацыянальная iдэя мае такую сукупнасць складальнiкау, як мова, гiсторыя, рэлiгiя, сiмволiка. Гэта духоуна-творчы аналаг гiстарычнага жыцця народа у трох вымярэннях – мiнуушчыны, сучаснасцi, будучынi. Кожная нацыя iмкнецца рэалiзаваць сябе у гiстарычных дзеях i самабытнай культуры. Роля дзяржавы заключаецца у тым, каб надаць аптымальныя умовы для народа у тварэннi сваёй непауторнай гранi сусветнай цывiлiзацыi. Сёння нацыянальнае адраджэнне, рэалiзацыя нацыянальнай iдэi ёсць маральны абавязак народау, у тым лiку iбеларускага, якiя не жадаюць бясследна згiнуць у кругаверцi гiсторыi”. (“Грамадзянская альтэрнатыва” № 4, 1999, ст. 44).

            Прадстауляе сабою цiкавасць у гэтым плане i артыкул доктара фiласофскiх навук Уладзiмiра Мацкевiча “Думаць Беларусь: пастулаты i дапушчэннi”, надрукаваны у тым жа часопiсе “Грамадзянская альтэрнатыва” №4.

             I другое, аб чым патрэбна сказаць, дык гэта аб тым, што кожны сумленны грамадзянiн не можа не думаць аб лёсе сваёй Радзiмы. Вось перада мною ляжыць кнiга “Зянон Пазьняк. Сапрауднае аблiчча.” (Мн.: ТВУ “Палiфакт”, 1992), на 6-ай старонцы якой мы чытаем:

                                    Вобраз роднай зямлi

                                    Паудзённая цiшыня,

                                    Хвойны водар смалы i жытнёвых палеткау,

                                    Чую колы рыпяць на далёкай дарозе.

                                    Чую гук у гары.

                                    То на хорах касьцельных iграюць арганы

                                     I пяецца малiтва сьвятая,

                                     I бяздонная сiнь – незямны акiян,

                                     I аблокi плывуць над палямi.

            Гэта радкi, напiсаныя у 1984 годзе Зянонам Пазьняком, якi вядомы на Беларусi як выдатны мастауцтвазнауца, а таксама як вучоны-археолаг, i па праву узначальвае сойм Беларускага Народнага фронту “Адраджэнне”.

            А  аутар вось гэтага верша, напiсанага у лiстападзе 1996 года, доктар медыч-ных навук Пётр Мурзёнак:

                                    Песнi свабоды

                                    Спынiся час,

                                    Дай разагнуцца

                                    Народу беднаму майму,

                                    З каленяу устаць

                                     I схамянуцца,

                                    Нас зноу вядуць у былую цьму.

                                    Праз усё жыццё 

                                    Нас рабавалi,

                                    Зямельку цугам йшлi таптаць,

                                    I у небыццё

                                    Нас адпраулялi,

                                    “Тутэйшымi” хацелi толькi зваць.

                                    Мы у час тугi

                                    Нанова вырастаем,

                                    I зноу усяму свету даём знаць,

                                    Ёсць на Зямлi народ такi,

                                    Што думы вольныя у генах зберагае,

                                     Iх у ланцуг нiкому не скаваць.

                                    Свабоды песнi,

                                    Гэй, ляцiце,

                                    Iз хаты у хату, з краю у край!

                                    I годнасць, веру

                                    Нашу абудзiце,

                                    Iгры cваёй, Сымоне, не спыняй.

                                                            *          *          *                      

            Вось i я, разумеючы важнасць тэмы, таксама сеу за  напiсанне дадзенага артыкула. Пры гэтым адразу хачу сказаць, што яшчэ у дзяцiнстве я не толькi ведау, але iадчувау, што “я – беларус!”. Больш таго, калi я быу у дзясятым класе, у мяне зарадзiлася пытанне: што я, як i многiя нашыя ранейшыя суайчыннiкi, магу зрабць для таго, каб хоць на чутачку палепшыць жыццё нашых сялян, якiя у тыя гады працавалi у калгасах за амаль ” пустыя палачкi”, называушыяся “працаднямi”, i  каб наша родная Беларусь хоць на капельку стала яшчэ прыгажэйшай i больш цывiлiзаванай? 

            I наколькi мне гэта удалося зрабiць, судзiць не мне, але я старауся… А у 1999 годзе напiсау кнiжку “Наш беларускi дом. Лёс нацыi на еурапейскiм скрыжаваннi”. Больш таго, у тым жа годзе у часопiсе “Грамадзянская альтэрнатыва” (№ 3 i 5) змясцiу два сваiх артыкулы: “Кожны сын свайго народа павiнен быць нацыяналiстам” (№ 3) i “Беларусам ёcць чым ганарыцца” (№ 5).  А праз некаторы час да названых двух артыкулау дадау трэцi: “Рускi шавiнiзм i яго небяспека для беларускага народу” i выпусцiу брашуру: “Ящчэ раз аб нацыянальнай iдэi беларускага народа”, памясцiушы наперадзе яе верш:

                                    Люблю я цябе Беларусь

                                    Люблю я цябе Беларусь,

                                    У маiм сэрцы Ты толькi адна,

                                    Заужды я Табой ганарусь,

                                    I гэта зусiм не здарма.

                                         Хоць на мапе i многа краiн,

                                         Але ж гэткай другое няма.

                                         У Цябе дзесяць мiльёнау жaнчын i мужчын,

                                         А Ты у нас толькi адна!

                                    Гэткiх рэчак, азёрау, лясоу i палёу –

                                    Прыгожых, нiдзе у свеце няма.

                                     I куды б мяне лёс не завёу,

                                    У маiм сэрцы Ты будзеш адна.

                                         А народ наш цудоуны якi:

                                         Любiць працу, ня церпiць маны.

                                         А як пойдуць скакaць дзяцюкi,

                                         Ледзь зямлю адчуваюць яны.

                                    А як дзеукi вясной запяюць,

                                    Рэха чутна у далёкiм гаю.

                                    Вось такiя тут людзi жывуць,

                                    Шчыра любяць Радзiму сваю!

            А у 2000-м годзе, у Вiльнюсе убачыла свет i яшчэ адна мая кнiга на нацыянальную тэму – “Абаронiм наш дом – Беларусь” з надрукаванай таксама наперадзе вершаванай страфою:

                                    Адстаiм мы сваю Незалежнасць!

                                    Беларусь абаронiм, як родную матку!

                                    Адбудуем яе, як належыць,

                                    Для сябе i для нашых нашчадкау.

            Дарэчы, не магу не сказаць i аб тым, што, паколькi адзiн з маiх артыкулау называецца “Кожны сын свайго народа павiнен быць нацыяналiстам”, дык памiж мною iадным з маiх тагачасных сяброу узнiкла палемiка: чаму я у назве артыкула ужыу слова “нацыяналiст”, замест таго, каб сказаць: “патрыёт нацыi”. У сувязi з гэ-тым я хачу прывесьцi адзiн з артыкулау ксяндза Гадлеускага: “Што такое нацы-яналiзм?”, якi быу надрукаваны у газеце “Беларускi Фронт” (№ 3, 1939 г.). 

            “Нацыяналiзм, – тлумачыць Гадлеускi, – гэта кiрунак чалавечай думкi, якая iмкнецца да ажыцяуленьня мэтау, карысных для нацыi-народу. Значыць, першай галоунай падставай нацыяналiзму ёсць iснаваньне народу (нацыi), а другой, каб гэты народ меу свае мэты. Ясна, што свае мэты можа мець толькi сьвядомы народ…

            Мэты у кожнай нацыi могуць быць розныя, i, залежна ад мэтау, можа быць розны нацыяналiзм. Гэта – на першым пляне можна паставiць абарону нацыi ад згубы, iнакш кажучы, ад нацыянальнай сьмерцi. Гэтую мэту мае той народ, якому пагражае асымiляцыя з боку мацнейшых народау. У гэтага народу бывае нацыяналiзм абарончы…

            Але ёсць яшчэ iншы нацыяналiзм, якi з’яуляецца тады, калi адзiн народ хоча падпарадкаваць сабе iншы народ. Гэта можа адбывацца або пры дапамозе сваiх культурных уплывау, або пры дапамозе сiлы… Гэта ёсць нацыяналiзм iмперыялiстычны (або шавiнiзм – С. Ш.)…

            Творчы нацыяналiзм кожнай паунавартаснай нацыi, – працягвае сваё тлумачэньне Гадлеускi, – вядзе тую нацыю да стварэньня сваёй дзяржавы… Без сваёй дзяржавы нацыя ня мае свабоды, якая патрэбная да развiцьця творчых сiлау народу, яго лiтаратуры, навукi, мастацтва, гаспадарчага жыцьця i г. д. Усебакова разьвiваць свае нацыянальныя вартасьцi нaцыя зможа толькi у сваёй дзяржаве…

            Гiсторыя нас вучыць, што дзяржавы, зложаныя зь нескалькiх нацыянальнасцяу, развальвалiся, а ня было выпадку, каб развалiлася дзяржава, зложаная з адной сьвядомай нацыi. Дык для дабра нацыi i дзяржавы трэба, каб гэтыя два паняцьцiсупадалi, творачы адно цэлае”.

            Так што, каб мацней падкрэслiць у першую чаргу сваю прыналежнасць да беларускага народу, я i ужыу слова “нацыяналiст”.

            Пры гэтым, паколькi  я адношуся да старэйшага пакалення беларусау, я вырашыу расказаць аб некаторых перажытых мною момантах, прычым, як я думаю, характэрных для нашай гiсторыi, якая з’яуляецца, па словах аутара  першага падручнiка па гiсторыiБеларусi Вацлава Ластоускага, “фундaментам, на каторым будуецца жыццё народа”. (В. Ю. Ластоускi. Кароткая гiсторыя Беларусi.  Вiльня, 1910, ст. 5).

                                                            *          *          *

            Я нарадзiуся у адным з самых старэйшых беларускiх сёл – Лаурышава, Навагрудскага павету, Навагрудскага ваяводства, у 1936 годзе, калi заходняя частка Беларусi знаходзiлася у складзе Польскай джяржавы. Пры гэтым сказанае патлумачым: па-першае, я не памылiуся, калi сваё Лаурышава назвау не вёскай, а сялом, бо у тыя далёкiя часы усе сельскiя населеныя пункты, у якiх была царква, называлiсь сёламi, а тыя, у якiх царквы не было, называлiсь вёскамi.

            Па-другое, нашае сяло атрымала гэткую назву – Лаурышава таму, што, як пiсау доктар фiласофскiх навук i тэалогii Альберт Каяловiч, сын князя Тройната Елiсей, меушы пасаду пры двары Мiндоуга, але стаушы праз некаторы час хрысцiянiнам, вырашыу адмовiцца ад усёй гэтай прыдворнай мiтуснi i пайсцi у прынёманскiя лясы, каб там, у глыбокай цiшынi, правесцi апошнiя гады свайго жыцця у божай малiтве. Але, калi там ён напаткау нейкага праваслаунага манаха, дык разам з iм, на тым месцы, дзе сёння стаiць  у Лаурышаве Успенская царква, яны заснавалi, прыкладна у 1225 годзе, манастыр – лауру, адкуль i пайшла назва сяла.

            У 1-ай палове 14-га стагоддзя для Лаурышаускага манастыра было напiсана на пергаменце царкоуна-славянскай мовай спецыяльнае Евангелле абёмам 314 нумарованых старонак. Кнiга аздоблена вялiкай колькасьцю мастацкi выкананыхiнiцыялау i 19 мiнiяцюрамi на евангельскiя сюжэты. Пераплёт зроблены з дошак, абцягнутых эксамiтам. (Гл. Беларусь. Энцыклапедычны даведнiк. Мн.: “Беларуская энцыклапедыя”, 1995, ст. 418-419). На жаль, дадзенае Евангелле знаходзiцца у Кракаве.

            Дарэчы, пасля сьмерцi Елiсея, чытаем мы у адпаведным творы, яго мошчы былiпраслаулены сваёй цудадзейнасцю, адной з якiх з’яуляецаа тое, што каля 1505 года татарскiя коннiкi, спустошыушы Наваградскае наваколле, наблiжалiся да Лаурышаускага манастыра; аднак раптам iм здалося, што увесь манастырскi двор таксама напоунены адборнай коннiцай, i яны з жахам павярнулi назад. Гэта i дало падставу, што у 1514 годзе на Вiленскiм саборы праваслaуны мiтрапалiт Iосiф Солтан далучыу Елiсея Лаурышаускага да “святых”. (Гл. А. А. Мельников. Путь непечален. Мн., 1992, ст. 139-143). 

            Лаурышаускi манастыр вядомы ящчэ i тым, што у 1621 i 1626 гадах у iм праводзiлiся з’езды прадстаунiкоу унiяцкiх манастыроу, на якiх разглядалiся пытаннi, звязаныя з юрыдычным афармленнем Базыльянскага Ордэна.

            Па-трэцяе: польскiя улады старалiсь паланiзаваць беларускае насельнiцтва, мабiлiзаваушы для гэтага у першую чаргу школу: усе настаунiкi-беларусы былiперамешчаны на працу у цэнтральныя раёны Польшчы, а у школах Заходняй Беларусiстaлi працаваць прыехаушыя палякi; вучоба у школах пачыналася з дэкламацыi вучнямiверша:

                                    – Хто ты естась?

                                    – Поляк малы.

                                    – Якi знак твой?

                                    – Ожэл бялы.

                                    – Дзе ты мешкаш?

                                    – Мендзэ з вэмi.

                                    – У якiм краю?

                                    – У польскай земi.

             Але ж, безумоуна, што сьвядомыя беларусы не маглi змiрыцца з такой палi-тыкай польскiх уладау, аб чым сведчыць, напрыклад,  яшчэ адзiн артыкул  ужо уз-гаданага намiпалiтычнага, грамадскага i рэлiгiйнага дзеяча, кcяндза Вiнцэнта Гад-леускага, надрукаваны у газэце “Беларускi Фронт” (№ 16, 1939 г.), – “Патрэба нацыянальнай iдэi”, у якiм ён пiсау: “Нацыянальная iдэя лучыць усiх сяброу нaцыi: i тых, што жывуць за гранiцамi, i тых, што раздзелены акiянамi, i тых, што раздзелены часам. Нацыянальная iдэя лучыць памiж сабой тыя пакаленьнi, якiя ужо адышлi, з тымi, якiя маюць прыйсцi, а злучвом ёсьць жывучае пакаленьне…

            Чалавечая адзiнка толькi празь цесную сувязь з жыцьцём свайго народу, зь ягонай мовай, зь яго культурай i традыцыяй можа разьвiваць свае творчыя магчымасьцi…

            Трэба ящчэ помнiць заусёды аб тым правiле, што сьвядомасьць i творчасьць нацыiвыяуляюцца у адзiнках. У адзiнках б’е сэрца й думае разум нацыi. Дзеля гэтага на усьведамленьне адзiнак i на прабуджэньне iхнай творчасьцi трэба зьвярнуць вялiкую увагу.

            Апрача гэтага, не забываймася аб другiм важным правiле, што без вырашэньня нацыянальнага пытаньня ня можа быць справядлiва вырашана й нацыянальнае пытанне беларускага народу”. (Дадзены артыкул, як i раней названы, перадрукаваны у ч. “Спадчына” (№ 2, 1993 г.).

            Больш таго, кожны сумленны беларус не толькi ведау i адчувау сваю беларускасць, але, як i многiя беларускiя патрыёты ранейшых часоу, змагауся за права звацца беларусам, пры гэтым нярэдка рызыкуючы сваёю свабодаю, або нават жыццём.

            Як паведамлялася у газеце “Барацьба”, органе КСМЗБ, (№ 1, 1932 г.), “8 лiпеня у Навагрудку былi павешаны 4 камунiсты i камсамольцы. Глыбока былi абу-раны гэтай сьмерцю 4 барацьбiтоу за рэвалюцыйную справу шырокiя народныя гушчы акупаванага краю. Яшчэ i зараз у бедных i напауразбураных хатах многiх вёсак Навагрудчыны гавораць аб сьмерцi Стасевiча, Бахара, Мальца i Гауроша…

            Сьмерць 4 як бы яшчэ мацней згуртавала-сцэментавала вялiкую сям’ю палiтзняволеных навагрудскай турмы. I у сваiм лiсце да нас, на волю, яны заклiкаюць да узмоцненай барацьбы, да працягу той справы, за якую загiнулi на фашысцкай шыбенiцы 4 нашых таварышы”. (Цыт. па кн. “Борьба трудяшихся Западной Беларуси за социальное и национальное освобождение и воссоединение с БССР. Документы и материалы. Том II. (1929-1939 гг.) Мн.: “Беларусь”, 1972, ст. 181-182).

            Ды i у нашым сяле Лаурышава актыуны змагар за годнасць беларускага на-роду, яшчэ зусiм малады, Мiкалай Чэрнiк быу так збiты польскай палiцыяй, што ад пабояу памёр; а Антон Клакевiч адсядзеу у польскай турме 5 гадоу.

            Так што пачуццё своей беларускасцi захоувалася сярод сумленных жыхароу Заходняй Беларусi, прычым i пасля верасня 1939 года, бо змянiушая польскую савецкая улада стала амаль з першых дзён свайго прыходу русiфiкаваць мясцовае насельнiцтва. А там глядзiш… прыйшлi немцы. Так што усё гэтае веданне i адчуванне своёй прыналежнасцi да беларускага народу з яго гiсторыяй фармiравання, як нацыi, са звычаямi, мовай i нацыянальнай сiмволiкай перадавалася ад бацькоу нам, падрастаючым дзецям.

                                                            II

            Лаурышаускi  манастыр стаяу, як цяпер i Успенская царква, на адлегласцi 1,5 км. ад вядомай у Беларусi ракi Нёман, на правым беразе яго прытока – Валоукi, а само сяло Лаурышава стаiць на яе левым беразе. 

            Дарэчы, праходзяць гады, але роднае сяло заужды стаiць у мяне перад вачамi, як i сама хатка, у якой я нарадзiуся i правёу свае дзiцячыя i падлеткавыя гады: пабудаваная пасля Першай сусветнай вайны з бярвёнау нямецкiх акопау. 

                                          Маё дзяцiнства

                                    Старая хатка у тры акенцы,

                                    Што глядзелi у агарод,

                                    Ды пры ёй такiя ж сенцы;

                                    Уводдаль – пачарнелы плот.

                                         К сенцам хлеу прыбудаваны,

                                         У агародзе бачыцца гумно.

                                         Тата горам змардаваны,

                                         Ды з iм i мама заадно.

                                    У хаце вельмi беднавата:

                                    Печ, дзве лавы, cтол,

                                    Ложак з дошак сукаватых,

                                    Ды глiняны пол.

                                         Пад печу певень весялiуся,

                                         Не даваушы курам спаць;

                                         На печы кот баранкам звiуcя,

                                         Часнок з цыбулькаю вiсяць.

                                    Абразоу таксама малавата:

                                    Дзве Маткi Боскi, Мiкалай.

                                    На печы грэлась мама таты,

                                    Ды з ёю унучак-шалапай.

            Але пры усёй бядноце яго жыхароу Лаурышава славiлася сваiмi знатнымi людзьмi. Так, Мiкалай Марозiк (1852-1913) быу вядомы ва усёй Навагрудчыне не толькi як прапаведнiк-маралiст, высмейваушы п’янiц i  гультаёу, але i як паэт, якога запрашалiчытаць вершы у Вiльню. А зараз жыве i працуе у Навагрудку выхадзец з Лаурышава мастак Кастусь Качан. Дарэчы, я памятаю i Мiхаiла Клакевiча, якi таксама быу неардынарным чалавекам. Так, па расказах старэйшых, надзвычайна цёплаю зiмою 1924-1925 гадоу, перад самымi Калядамi М. Клакевiч запрог каня у плуг, паехау на сваё поле, недалёкае ад сяла, i там праарау адну баразну, з мэтаю, каб аднавяскоуцы запамяталiтакую незвычайную зiму. Ды i навогул, наша Навагрудчына багата таленавiтымi людзьмi; вось толькi некаторыя з iх: грамадска-палiтычны дзеяч Вялiкага княства Лiтоускага Iахiм Храбтовiч i вялiкi польскi паэт Адам Мiцкевiч, вядомы у свеце вучоны-геолаг Iгнат Дамейка i беларускi пiсьменнiк i эканамiст Янка Нёманскi (Iван Пятровiч), ветэраны Другой сусветнай вайны: генерал-палкоунiк Мiкалай Нагорны i кавалер трох “ордэнау Славы” Уладзiмр Амельяновiч, беларуская пiсьменнiца i перакладчыца Нiна Тарас (Жданук) i  праваслауны мiтрапалiт Тамбоускi i Мiчурынскi Яуген Ждан, акадэмiк Нацыянальнай Акадэмii Беларусi, доктар гiстарычных навук Мiхаiл Касцюк i нейрахiрург, доктар медычных навук, акадэмiк Нацыянальнай АН Беларусi Фёдар Аляшкевиiч, некалькi Герояу Сацыялiстычнай Працы i стаушы вядомым у Злучаных Штатах Амерыкi мастак Дзмiтры Багацiшчау, дыяпазон творчасцi якога адпавядае яго прозвiшчу – багаты.

                                                *          *          *

            Пазнаваць свет, як вядома, мы пачынаем яшчэ лежачы у калысцы, i робiм гэта не толькi з дапамогай сваiх расплюшчаных вачэй, якiя праз некаторы час ужо бачаць не толькi маму, стаяушую над нашай калыскай, але з кожным днём усё болей i болей прадметау, якiя з дапамогай матчыных слоу атрымлiваюць назву. Такiм чынам, менавiта мова, i  у першую чаргу матчына мова, з’яуляецца тым сродкам, якi дапамагае нам выказаць свае думкi, спачатку аб убачаным, а пасля cтановiцца сродкам зносiн, прычым зноу жа у першую чаргу памiж намi i мамай. 

            Таму я цяпер разумею пачуццi нашага вядомага беларускага паэта Алеся Бачылу, з якiмi ён пiсау свой цудоуны верш “Матчына мова”:

                                    Жыве у вяках беларускае слова – 

                                    Народа душа i народа хвала.

                                    Цябе абзывалi “мужыцкаю мовай”,

                                    А нам жа ты матчынай мовай была.

                                         I самай прыгожай i самаю мiлай,

                                         Той мацi, што шыла нам свiткi з радна,

                                         Што улетку на рэчцы палотны бялiла,

                                         А у восень авёс дажынала адна.

                                    Той мацi, што зiмамi кросны снавала,

                                    Што з самай калыскi, як толькi магла,

                                    Сумленнасцi, праудзе, дабру навучала,

                                    Старанна ад розных хвароб берагла.

                                     …………………………………………………….

                                    О матчына мова! Маленства вясна!

                                    Нiколi нiхто мне цябе не заменiць,

                                    Бо ты, як i мацi, на свеце адна.

            А калi мы пачынаем падрастаць i хадзiць у школу, мы пачынаем разумець, хто мы, да якога народу адносiмся, на якой мове размауляем? Напрыклад, я пачуу аб гэтым яшчэ у час нямецкай акупацыi, восенню 1943 года, калi пахадзiу месяцау два у школу, у якой настаунiкi размаулялi з намi на той жа беларускай мове, на якой я пачуу першыя словы ад мамы, толькi размаулялi на больш чыстай бела-рускай мове, бо мова, на якой размаулялi жыхары нашага сяла, як i навакольных вёсак, была некалькi засмечана, з-за двадцацiгадовага прабывання у складзе Польскай дзяржавы, некаторымi польскiмiсловамi. Нашага настаунiка мы звалi па-беларуску – “спадар настаунiк”. 

            Дарэчы, тады, на уроках спевау, мы, з дапамогай загадчыка нашай Лаурышаускай пачатковай школы Вадзiма Iванавiча Кiзевiча, развучвалi песню, як я пазней даведауся, напiсаную на верш Якуба Коласа: 

                                                  Нёман

                                    Льецца Нёман памiж горау,                        

                                    Светлы, чысты, як з расы,

                                    Накапау ён ям i норау,

                                    Гонiць воду праз лясы.

                                    ……………………………….

                                    Колькi раз рыбацкi човен

                                    На грудзях тваiх гуляу!..

                                    Гой ты, Нёман, быстры Нёман,

                                    Колькi дум ты мне нагнау!

                                         Чуу ты смутак горкай долi

                                         Свайго сына-мужыка,

                                         Чуу не раз у чыстым полi

                                         Плач i слёзы бядака.

                                    У цiхi вечар над табою

                                    Дудка плакала не раз,

                                    I кацiлася слязою

                                    Песня у раннi летнi час.

                                      ………………………………

                                    Над табою месяц круглы

                                    У ясным небе цiха плыу,

                                    I з табой высокi, смуглы

                                    Лес цiхутка гаварыу.

                                         Перарэзау край ты родны

                                         Беларуса-мужыка… 

                                         О, наш чысты, наш свабодны

                                         Нёман, быстрая рака!

            Безумоуна, што названая песня мне вельмi падабалася, тым больш, што некалькiтыдняу перад паходам у школу я з папам, лавiушым рыбу вудаю у Валоуцы, дайшлi аж да Нёмана, якi у той час мне паказауся вельмi шырокiм i прыгожым, з левым, высокiм, крутым берагам, на якiм мы стаялi, i нiзкiм, пясчаным з другога, правага боку. Гэтую песню я люблю i зараз.

                                                *          *          *

            З тых дзён прайщлi дзесяцiгоддзi… За гэты час мне давядося бачыць незлiчоную колькасць малых i вялiкiх рэчак, але толькi адзiн Нёман, ды роднае сяло Лаурышава стаяць у мяне перад вачыма, так што я нават склау вось такi верш:

                                                Нёман

                                    Апеты у песнях i вершах,

                                    Ты здзiузляеш людзей i багоу,

                                    Асаблiва, калi на прадвеснi

                                    Ты выходзiш з сваiх берагоу.

                                         Ты вельмi прыгожы i улетку,

                                         Калi на тваiх берагах

                                         Зелянеюць дубы, цвiтуць кветкi,

                                         Водар сена стаiць на лугах.

                                    А зiмой пакрываешся лёдам,

                                    I ня трэба нiякiх мастоу.

                                    Беларускаму служыш народу

                                    З-за няпамятных доугiх вякоу.

            Ну i, канешне, не мог я не напiсаць некалькi вершаваных радкоу аб азёрах: невялiкiм i панурым Кроманi i апiсанай вядомым польскiм  паэтам Адамам Мiцкевiчам прыгажунi-Свiцязi, якiя наведвау нi адзiн раз. 

                                                Кромань

                                    Невялiкае возера Кромань!

                                    Ляжыць яно у цёмным бары,

                                    Дзе водзяцца дзяцел i воран,

                                    Усё лета снуюць камары.

                                         I дзiкоу каля Кроманi многа,

                                         I зайцау, i коз, i ваукоу,

                                         Сустракаецца лось даугарогi,

                                         I мноства жыве аваднёу.

                                    Рыбы у возеры калькасць бязмерна,

                                    I  ракау хапае заужды.

                                    Але жыць тут зусiм непрыемна

                                    З-за дaунiшняй вялiкай бяды.

                                         Павер’е гаворыць, што тута

                                         Калiсьцi стаяла царква,

                                         Але Бог паслау людзям пакуту –

                                         Пад зямлю правалiлась яна.

                                    На месцы тым возера стала,

                                    I храма зусiм не вiдаць;

                                    Толькi “Царскiя” дзверы дасталi,

                                    Што у царкве Лаурышоускай вiсяць.

                                         А бабы, калi раззлуюцца

                                         I камусьцi жадаюць пакут,

                                         Прымаукай гэткай клянуцца:

                                         “Няхай Кроманю стане усё тут!”

                                                Свiцязь

                                    Вялiкi цуд! Дзiця прыроды!

                                    Ты прыгажосць маёй зямлi!

                                    Дрэвау розныя пароды

                                    Цябе навокал абнялi.

                                         I ты ляжыш у iх вяночку,

                                         Глядзiш у неба, нiбы там

                                         Ты штось шукаеш усю ночку,

                                         Не верачы сваiм вачам.

                                    А з неба месяц пазiрае,

                                    Мiгаюць зорачак агнi;

                                    Нiбы i яны чагось шукаюць

                                    У тваёй бязмежнай глыбнi.

                                         А калi у цябе заглянеш,

                                         Вачэй нельга адвясцi:

                                         Бачны рыбы, чысты гравiй

                                         I зусiм няма гразi.

                                    Вялiкi цуд! Прыстанiшча русалак,

                                    Што носяць доугую касу!

                                    Няма тых cлоу i фарбау мала,

                                    Каб апiсаць тваю красу.

                                                *          *          *

            Аб тым, што мы, беларусы, адрознiваемся ад рускiх сваёй мовай i паводзiнамi, нам неаднаразова паутарала настаунiца Тамара Юстынауна Рагуля ужо у савецкай школе, у першы клас якой я пайшой у восень 1944 года, гэта значыць, калi яшчэ iшла вайна. Усе прадметы у той жа Лаурышоускай пачатковай школе выкладалiся на беларускай мове, чаго я не магу сказаць аб Лозкаускай у той час сямiгадовай i Шчарсоускай cярэдняй школах, у якiх я працягвау сваю вучобу.

            Прауда, у Лозкаускай сямiгадовай школе, у 6 i 7 класах, беларускую мову iбеларускую лiтаратуру вяла Вера Клiменьцеуна Гарбачык, прыгожая як жанчына iвыдатная настаунiца. У вымауленнi ёю слоу адчувалася усё багацце беларускай мо-вы: яе прастата, мяккасць i пявучасць. Так што, памятаючы урокi Веры Клiменьцеуны, я аднойчы сеу i напiсау невялiкi вершык:

                                    Беларуская родная мова,

                                    На якой размаулялi бацькi i дзяды;

                                    Памятаю я кожнае матчына слова,

                                    Бо у душу запала яно назаужды.

                                         Мiлагучнасць яе i пявучасць:

                                         Хiба ж можна усё гэта забыць?

                                         Таму i люблю я так слухаць,

                                         Калi беларуская мова гучыць.

            Пры гэтым, я, канешне, не памятаю, у якiм класе я быу тады, але добра ве-даю, што, будучы вучнем цi то пачатковай, цi то ужо сямiгадовай школы, некалькi разоу чуу ад свайго суседа Цiмоха Чэрнiка песню на верш беларускай паэтэсы Канстанцыi Буйло (Каленчыц) “Люблю”, дарэчы, напiсаны ею у шаснаццацiгадовым узросце.

                                                Люблю

                                    Люблю наш край – старонку гэту,

                                    Дзе я радзiлася, расла,

                                    Дзе першы раз пазнала шчасце,

                                    Слязу нядолi пралiла.

                                         Люблю народ наш беларускi, 

                                         Хацiны у зеленi садоу,

                                         Залочаныя збожам нiвы,

                                         Шум нашых гаяу i лясоу.

                                    I рэчку, што iмклiва воды

                                    Iмчыць у няведамую даль,

                                    I схiлы берагоу пясчаных,

                                    I яснасць чыстых яе хваль.

                                    …………………………………….

                                    I песню родную люблю я,

                                    Што дзеукi у полi запяюць,

                                    А тоны голасна над нiвай

                                    Пералiваюцца, плывуць.

                                         Усё у тым краi сэрцу мiла,

                                         Бо я люблю край родны мой,

                                         Дзе з першым шчасцем я спаткалась

                                         I з гора першаю cлязой.

            Безумоуна, што такая песня, як i сама Мацi-Беларусь, не можа не запасцi табе у душу, калi ты шчыры беларус. I я вельмi задаволены тым, што, будучы ужо доктарам навук i прафесарам, членам-карэспандэнтам Аграрнай Акадэмii навук iмя Ленiна iакадэмiкам Аграрнай АН Рэспублiкi Беларусь, паехаушы у Валожынскi раён Мiнскай вобласцi правесцi эксперымент у галiне сельскагаспадарчай вытворчасцi, i, даведаушыся там ад мясцовых жыхароу, што яе бацька i сама Канстанцыя, калi была падлеткам, жылi у вёсцы Сугвазды, уваходзiушай у створанае мной аб’яднанне з чатырох калгасау, я пастарауся адкрыць на сцяне Сугваздаускай васьмiгадовай школы мемарыяльную дошку, прысвечаную гэтай  выдатной беларускай паэтэсе. 

            А у тыя гады, калi я быу падлеткам, я пачуу i жартоуную беларускую песню, якую выконвалi больш старэйшыя людзi: 

                                    Чаму ж мне не пець

                                    Чаму ж мне не пець,

                                    Чаму ж не гудзець,

                                    Калi у маёй хатачцы

                                     Парадак iдзець.

                                         Чаму ж мне не пець,

                                         Чаму ж не гудзець,

                                         Мушка на вакенцы

                                         У цымбалiкi б’ець.

                                    Чаму ж мне не пець,

                                    Чаму ж не гудзець,

                                    Павучок на сценцы

                                    Кросенцы снуець.

                                         Чаму ж мне не пець,

                                         Чаму ж не гудзець,

                                         Парсючок пад лаукай

                                         Бульбачку грызець.

                                    Чаму ж мне не пець,

                                    Чаму ж не гудзець,

                                    Мой сынок у калысцы,

                                    Як бычок, равець.

                                                            III

            Аднак, пры усiм сказаным, у мяне, як у жыццi i многiх жыхароу Беларусi майго пакалення, а тым больш выхадцау з Заходняй Беларусi, не усё было так проста, як, напрыклад, пiшуць цяпер некаторыя, што яны амаль з калыскi былi не толькiантыкамунiстамi, а i антысаветчыкамi. 

            Я, як i усе мае равеснiкi, выйшау з савецкага таталiтарнага ладу i на працягу доугiх гадоу нёс яго радзiмыя знакi, хаця па свайму характару нiколi не прытрымлiвауся прынцыпу “мая хата з краю”. Заусёды iмкнууся быць гаспадаром становiшча, гаспадаром ва уласным доме: цi то быу вучнёускi клас, студэнцкая група, калгас, калектыу кафедры iу рэшце рэшт – дзяржава. А галоунае, я заусёды iмкнууся быць гаспадаром сваiх пачуццяу i думак, старауся не прымаць усё на веру, спрабавау дакапацца да глыбiнiз’явы. 

            Дарэчы, маладым дзяучатам i юнакам нават цяжка уявiць, у якiм бальшавiцкiм тумане знаходзiлася больш старэйшае i нашае пакаленне, пад уздзеяннем аднабаковай савецкай прапаганды i агiтацыi, а галоуным чынам пад уздзеяннем страху, якi наводзiлiна людзей адпаведныя органы. Аб тым тумане сведчыць, напрыклад, “Пiсьмо беларускага народа вялiкаму Сталiну”, напiсанае нашымi вядомымi паэтамi: Я. Купалам, Я. Коласам, П. Броукам, П. Глебкам i I. Харыкам, з нагоды прыняцця у снежнi 1936 года новай Канстытуцыi СССР:

                                    З-пад пушчау Палесся, з-пад Нёмана, Сожа,

                                    З-пад Пцiчы, Дняпра i Заходняй Дзвiны,

                                    З-пад стыку cа светам чужым i варожым

                                    Прайшлi мы, савецкай краiны сыны.

                                         Раскажам табе мы праудзiва былiны

                                         Аб тым, як жылi мы i сталi мы чым,

                                         Як мы разагнулi прыгнутыя спiны,

                                         Сагрэтыя чулым прыглядам тваiм.

                                         ………………………………………………..

                                    Хай смутак вачэй тваiх добрых не росiць,

                                    Цi сонейка захад, цi усход.

                                    Прымi прывiтанне, якое прыносiць

                                    Табе, правадыр, беларускi народ.

            А вось гэты верш, напiсаны на смерць Сталiна адным са звычайных вучнеу 9 класа, з вёскi Радагошча Навагрудскага раёна:

                                                Великое горе

                                    О плачь земля! Плачь горькими слезами!

                                    Плачь и рыдай! Настал тяжёлый час:

                                    Твой лучший сын, отец всего народа,

                                    Любимый друг, навек ушёл от нас.

                                    ………………………………………………….

                                    И в этот скорбный час мы все клянёмся,

                                    Пока от сердца в жилах кровь течёт,

                                    Идти вперёд, как партия укажет,

                                    За дело Ленина и Сталина вперёд!

            Ужо не кажучы аб вершах, якiя у тыя днi напiсалi такiя вядомыя рускiя паэты, як Александар Твардоускi, хаця бацькi яго былi залiчаны у кулакi i  рэпрасаваныя, Канстанцiн Сiманау, сваякi якога, як палiтычна ненадзейныя, пасля забойства Кiрава былiпераселяны з тагачаснана Ленiнграда на Урал.

            У тым 1953 годзе я хадзiу у 9-ы клас, але не памятаю, каб у час жалобнага мiтынгу з нагоды смерцi Сталiна хтосьцi, уключаючы камунiстау дырэктара i завуча школы, плакау.

            Аднак выходзiу я з таго бальшавiцкага туману на працягу некалькiх гадоу iнялёгка. 

            Прауда, паколькi маё дзяцiнства прыходзiлася на ваенныя гады, я не быу пiянерам. У тыя гады мне прыйшлося зведаць фашысцкую акупацыю i прайсцiунiверсiтэты сiроцтва, бо бацька загiнуу на вайне. Адсюль у мяне арганiчнае непрыняцце усякага дыктату, фашысцкага рэжыму, затое у мяне ёсць любоу да працы i свабоды.

            Камсамольцам я быу актыуным. Сачыненне на атэстат сталасцi пiсау, як i многiя другiя дзесяцiкласнiкi, на тэму: “Вобраз Ленiна у паэме У. Маякоускага “Уладзiмiр Iльiч Ленiн”. Прычым, калi вучыуся у сярэдняй школе, я думау, што пасля яе заканчэння буду паступаць ва унiвесiтэт на матэматычны факультэт, тым больш што у 10 класе настаунiк, якi вёу у нас алгебру, геаметрыю i трыганаметрыю, дау мне зборнiк задач, што давалiся на уступных экзаменах у Маскоускiм унiверсiтэце iмя Ламаносава, i я iх усе перарашау. Сярэднюю школу я кончыу са “срэбраным медалём”, што у тыя гады давала магчымасць паступiць без экзаменау у любую вышэйщую навучальную установу краiны.

            Але у вераснi 1953 года адбыуся Пленум ЦК КПСС па сельскай гаспадарцы, якi падау нейкiя надзеi на змены адносiн да гэтай галiны у лепшы бок. Ды у тую ж зiму з’явiлася некалькi артыкулау пра дасягненнi калгаса “Рассвет” Магiлёускай вобласцi, якiузначальвау iнвалiд Другой суветнай вайны Кiрыл Пракопавiч Арлоускi. Таму я падумау: а чаму бы i мне не папробаваць зрабiць нешта пабоднае; тым больш што, жывучы у сяле iудзельнiчаючы у час летнiх канiкулау у працы у калгасе, я бачыу тое, нялёгкае, жыццё сваiх аднавяскоуцау.

            Паступiу у Беларускую сельскагаспадарчую акадэмiю, i, на маё шчасце, калi я быу на 5-ым курсе i прыехау дамоу на зiмовыя канiкулы, нашыя калгаснiкi абралi мяне, 10-га лютага 1959 года, намеснiкам старшынi калгаса, а праз чатыры няпоуных гады, 3-га студзеня 1963 года, я стау старшынёй калгаса. 

            Пры гэтым хачу нагадаць, што у 1956 годзе нам, студэнтам, прачыталi Даклад Мiкiты Хрушчова на закрытым паседжаннi  XX зезда КПСС “О культе личности и его последствиях”, у якiм усе злачынствы Савецкай улады прыпiсвалiся Сталiну i краунiкам КДБ (Ягодзе, Яжову i Берыi), прычым падкрэслiвалася, што яны тым самым нiбыта адступiлi ад ленiнскiх прынцыпау кiраунiцтва партыяй i краiнай, у чым у той час было цяжка разабрацца: так гэта, цi не так? 

            Так што членам КПСС я стау, калi быу намеснiкам старшынi калгаса, прычым, не буду душою крывiць, cтау па перакананню, i нават ганарыуся тым, што рэкамендацыю у партыю мне дау адзiн са старэйшых партыйцау калгаса, якi 5 гадоу прасядзеу у турме за падпольную работу пад час акупацыi Заходняй Беларусi Польшчай – Клакевiч Антон Якаулевiч. Хачу падкрэслiць, што i па маральна-этычных якасцях гэты чалавек быу прыкладам для нас, маладых. А калi я быу ужо старшынёй калгаса i прыехау першы раз у Маскву, дык лiчыу сваiм абавязкам наведаць маузалей i музей Ленiна, прычым у апошнiм пакiнуу “цёплы” запiс аб “правадыру працоуных свету”, якiм ён мне тады здавауся.

            Дарэчы, калi б я не стау членам КПСС, я не стау бы у тыя гады i старшвнёй калгаса.

            За 6 гадоу свайго старшынства у калгасе з цэнтрам майго роднага сяла Лаурышава, дзякуючы сумленнай працы большасцi калгаснiкау, удалося павысiць iх заробак амаль у 3 разы, васьмiгадовую школу ператварыць у сярэднюю  i пабудаваць для яе новы прыгожы будынак, пабудаваць палац культуры на 405 месцау, будынак для быткамбiната на 10 працоуных месцау, 3 магазiны, 4 лазнi, у якiх людзi мылiся бесплатна, дапагчы калгаснiкам пабудаваць цi адрамантаваць некалькi дзясяткау хат, паставiць помнiк 187 загiнушым у час былой вайны, заасфальтаваць у Лаурышаве галоуную вулiцу iпасадзiць невялiкi парк, залясiць месца былога манастыра, пабудаванага у першыя гады 1900-х, замест згарэущага Лаурышоускага, прауда, ужо на правым беразе Нёмана, але якi  таксама згарэу у час Першай сусветнай вайны. Буйны рагаты скот калгаснiкау забяспечвауся кармамi, а самi калгаснiкi, выпрацаваушыя устаноулены мiнiмум працадзён, сталi атрымлiваць двухтыднёвы  аплачваемы водпуск, усе вучнi калгаснiкау, у якой бы школе яны не вучылiсь, атрымлiвалi за кошт калгаса паунавартасныя абеды.

            Больш таго, за кошт калгаса арганiзоувалiся для калгаснiкау экскурсii: на машынах – у Брэсцкую крэпасць i у Белавежскую пушчу, а на цягнiках – у гарады Расii, Украiны i Малдовы.  Частымi гасцямi у палацы культуры былi лектары-мiжнароднiкi, прыязджау Рыгор Шырма з маладымi спявакамi, выступалi хор Г. Цiтовiча i хор Беларускай ваеннай акругi, чыталi свае вершы Анатоль Астрэйка i Алесь Ставер.

            30 красавiка 1966 года я быу узнагароджаны “ордэнам Ленiна”, а аграном калгаса, Марыя Карповiч, стала Героем Сацыялiстычнай Працы, розныя урадавыя узнагароды атрымалi яшчэ больш 10 калгаснiкау.

            Але у 1968 годзе я пакiнуу калгас i паступiу вучыцца у Мiнскую вышэйшую партыйную школу, таму што адчуу: пры усiм тым, што было зроблена за тыя амаль 6 гадоу у калгасе, адносiны калгаснiкау да калгаснай маёмасцi не мянялiся – калгаснае не стала iхнiм, а працягвала заставацца нiчыiм. I я зразумеу, што у нашай краiне нешта не тое?.. Хацеу пашукаць: у чым справа? 

                                                            *          *          *

            А вось далей здарылася усё так, як гэта бывае у манастырах, насельнiкi якiх нярэдка становяцца ерэтыкамi. Прабыушы у Мiнскай вышэйшай партыйнай школе 2 гады у якасцi слухача, а пасля гэтага застаушыся там на працу, я атрымау магчымасць пазнаёмiцца i вывучыць шэрах матэрыялау, якiя былi недаступныя не толькi простым грамадзянам краiны, але схаваныя i ад большасцi членау партыi. Хаця я выкладау эканомiку i арганiзацыю сельскагаспадарчай вытворчасцi, але цiкавасць ведаць сапраудную гiсторыю палiтычнай арганiзацыi, да якой належау, не давала мне спакою, i я узяуся за вывучэнне стэнаграм партыйных з’ездау i Пленумау ЦК КПСС. У вынiку гэтай працы я хутка зразумеу, што выдадзены (у 1938 г.) пад рэдакцыяй камiсii ЦК УКП(б) “Краткий курс Истории Коммунистической партии (большевиков)” i напiсаныя пасля яго вучэбныя дапаможнiкi па гiсторыi КПСС, – гэта не толькi скарочаны, але i скажоны пераказ гiсторыi “руководящей и направляющей силы советского общества” i Савецкага Саюза. Усе яны ставiлi сваёй задачай дапамагчы чытачам “авалодаць бальшавiзмам”, павысiць “палiтычную пiльнасць”, замацаваць “упэуненасць у канчатковай перамозе вялiкай справы Ленiна-Сталiна, перамозе камунiзму ва усiм свеце”. Такiм чынам, аутары гэтых “гiсторый” i не хавалi таго, што яны ставiлi чыста прапагандыскiя i агiтацыйныя мэты, а не задачу праудзiвага паказу гiсторыi партыi.

            Вывучэнне названых стэнаграм, а таксамa працау Маркса, Ленiна, прауда, тады толькi 4-га выдання, Сталiна i некаторых iх апанентау дапамагло мне зразумець, што сапраудная гiсторыя партыi ёсць не толькi “гiсторыя звяржэння царызму, звяржэння улады памешчыкау i капiталiстау, гiсторыя разгрому замежнай узброенай iнтэрвенцыi у час грамадзянскай вайны, гiсторыя пабудовы Савецкай дзяржавы i сацыялiстычнага грамадства (бальшавiцкага узору – С. Ш.) у нашай краiне”, але i гiсторыя жорсткай барацьбы за верхавенства у партыi: спачатку памiж экстрэмiсцкiм крылом ленiнцау iбольш умеранай яе часткай начале з Юлiем Мартавым (Цэдэрбаумам) i Георгiем Пляхановым, а пазней – прыхiльнiкау Ленiна памiж сабою. А прылепленыя ярлыкi: “адзавiсты”, “лiквiдатары”, “левыя”, “правыя”, “антыпартыйная група”, як i не маючыя пад сабою глебы выразы: “наёмнiкi капiталicтычнага акружэння”, “нiкчэмныя лакеi фашызму”, “рэшткi бухарынска-трацкiстскiх шпiёнау, шкоднiкау – здраднiкау радзiмы”, прыдуманы з мэтаю доказу “вiны” пераможаных i “справядлiвасцi” пераможцау. 

            Пасля смерцi Уладзiмiра Ленiна пераможцамi сталi Iосiф Сталiн i яго акружэнне. I, урэшце, гiсторыя РСДРП, РСДРП(б), УКП(б), КПСС (так называлася на розных этапах камунiстычная партыя) – гэта гiсторыя бесперапынных трагедый народа, якiя прыводзiлiяго да незлiчоных ахвяр i пакут, гэта гiсторыя “безумства храбрых”, што вядуць усё жыццё барацьбу “с врагами”, а не займаюцца стваральнай працай.

            Больш таго, прачытаушы яшчэ i працы вучоных-кааператарау Мiхаiла Туган-Бараноускага, Вахана Татамiанца, загiнушых у час рэпрэсiй 1930-х гадоу  Аляксандра Чаянава i Мiкалая Кандрацева, я зразумеу, што у адносiнах да сельскай гаспадаркiСавецкай уладай было здзейснена дзве памылкi, рауназначныя злачынствам: замест кааперыравання была праведзена калектывiзацыя, пазбавiушая  сялян iх уласнасцi на зямлю i асноуныя сродкi вытворчасцi i ператварыушая такiм чынам iх у паупралетарыяу пад назвай “калгаснiкi”. Пры гэтым я памятау арганiзацыю калгасау восенню 1948 года у нашым сяле i навакольных вёсках, калi у час раставання са сваiмi коньмi i пры абагульненнi гумнау некаторых людзей адлiвалi халоднаю вадою, або нават вымалi з пятлi.

            Усё гэта (раставанне са сваёй маёмасцю, нажытай нялёгкаю працай, абыякавыя адносiны калгаснiкау да калгаснай маёмасцi) сведчыла аб тым, што альтэрнатывы прыватнай уласнасцi няма!

            Другой памылкай была праведзеная у 1958 годзе рэарганiзацыя машына-трактарных станцый i прадажа тэхнiкi калгасам, што прывяло да знiжэння якасцiкiравання i абслугоування тэхнiкi, паколькi у палове калгасау СССР  яе пачалiабслугоуваць, замест iнжынерау i тэхнiкау, якiя былi у МТС, калгасныя трактарысты, ды у большасцi калгасау не было i майстэрняу для абслугоування тэхнiкi. Шматлiкiя калгасы, заплацiушы дзяржаве пэуную суму грошай за купленую тэхнiку, аказалiся на доугiя гады у даугах.

            Таму, падрыхтаваушы доктарскую дысертацыю i пераканаушы кiраунiцтва рэспублiкi, што трэба шукаць новыя формы арганiзацыi сельскагаспадарчай вытворчасцi, я дабiуся таго, што было прынята рашэнне Бюро ЦК КП Беларусi, згодна якому, мне дазволiлi правесцi эксперымент па пошуку больш прыемнай арганiзацыi  у сельскай гаспадарцы; i я, а са мною яшчэ i дацэнт нашай кафедры Iгар Загараднюк, пакiнушы у Менску “цёплыя” месцы, паехалi у Валожынскi район Мiнскай вобласцi i арганiзавалi там аб’яднанне з чатырох калгасау, у якiм стала ужо 23 фермеры. Прауленне указанага аб’яднання дало iм у арэнду зямлю (каму 10, а каму i 50 га),  дапамагло купiць тэхнiку, а некаторым i пабудаваць на “сваёй” зямлi жыллё i неабходныя гаспадарчыя пабудовы, бясплатна прабiлi артшчылiны.

            Больш таго, кожны калгаснiк атрымау на рукi дакумент аб велiчынi свайго паю, якая залежала ад яго працоунага укладу у калгас за усе гады, i гэтым паем ён мог распарадзiцца, як хацеу; напрыклад, тыя, хто стау фермерам, заплацiлi сваiм паем аб’яднанню за тэхнiку. У аб’яднаннi былi пабудаваны 4 магазiны, памяшканне для быткамбiната, дзiцячы садок на 90 месцау, больш за 200 жылых дамоу, рэканструяваны 4 сельскiх клубы,  працавала асфальтавае прадпрыемства. На месцы спаленай у Дорах нямецкiмi акупантамi праваслаунай царквы з жывымi людзьмi быу пабудаваны мемарыял, а на месцы спаленай таксама з 125 жыхарамi i не адноуленай вёскi Лапiцы быу устаноулены помнiк. Дорская васьмiгадовая школа была пераутворана у сярэднюю iстворана школа мастацтвау, у якой працавала каля 10 настаунiкау; ФAП быу пераутвораны ва урачэбны участак з машынай хуткай дапамогi.

            Ну i, канешне, зноу жа – выступленне перад калгаснiкамi аб’яднання хору Беларускай ваеннай акругi, кампазiтара Iгара Лучанка i спявака Яраслава Еудакiмава, пiсацельнiцы Вольгi Iпатавай i другiх вядомых дзеячоу культуры Беларусi, а таксама зацiкавiушагася нашым эсперыментам прэзiдэнта ВАСХНIЛ Аляксандра Аляксандравiча Нiканава.

                                                            *          *          *

            А тым часам, больш глыбокае сутыкненне з гiсторыяй камунiстычнай партыi iпраца у партыйнай школе, прачытаныя творы Ленiна ужо 5-га выдання далi мне магчымасць, па-першае, змянiць мае адносiны да Ленiна: я стау успрымаць яго як уладалюбца i злачынца, а па-другое, больш зразумець тое, што адбывалася у партыi i у той час: падман, прыпiскi, самаусхваленне, барацьба з iншадумствам. Члены Палiтбюро старэлi, у рэспублiках, абласцях i раёнах ва уладзе пачала панаваць шэрасць. Справа дайшла да таго, што Генеральным сакратаром ЦК КПСС i Старшынёй Вярхоунага Савета СССР абралi нямоглага i небагатага на розум Канстанцiна Чарненка, а пасля яго смерцi – не падрыхтаванага да гэтай працы, з дэмагагiчным складам характару – Мiхаiла Гарбачова. Канчатковую кропку у маiх сумненнях – цi у тую я уступiу партыю, якую уяуляу сабе раней, – паставiу удзел летам 1988 года у працы XIX партканферэнцыi, дзе я убачыу у першым шэрагу прэзiдыума усiх членау i кандыдатау у члены Палiтбюро: па-першае, А. Грамыку, М. Саломенцава, У. Чэбрыкава, У. Шчарбiцкага.

            Тое, што я убачыу, выклiкала у мяне цяжкае уражанне. На iх тварах бачылася знясiленасць ад пражытых гадоу i поуная адсутнасць думак i эмоцый з нагоды таго, што адбываецца у зале. Па-другое, там жа былi таксама В. Варатнiкоу, Л. Зайкоу, В. Нiканау, М. Рыжкоу, В. Мядзведзеу, аб якiх можна сказаць бiблейскiм сказам: “Ды даруе iм Бог, бо яны самi не ведаюць, што твораць”. I па-трэцяе, у гэтым жа шэрагу былi Э. Шэварнадзе i М. Гарбачоу, якiя хутчэй за усё у той час ужо ведалi, што яны робяць, i  А. Якаулеу, выгляд якога быу падобны на выгляд рэжысёра, якi уважлiва сачыу за палiтычным спяктаклем. Тут жа быу Я. Лiгачоу, якi адрознiвауся ад сваiх калег па Палiтбюро тым, што часта выходзiу з залы i зноу заходзiу, дэманструючы пры гэтым сваю мядзвежую паходку. Ён тады не думау, што над iм ужо занесена сякера. Сам жа М. Гарбачоу паводзiу сябе бесцырымонна. Увогуле усё сведчыла пра тое, што верх некалiмоцнай таталiтарнай сiстэмы ужо згнiу, i патрэбен быу толькi час да яго поунага разлажэння.

                                                            IV

            Менавiта там, на XIX канферэнцыi КПСС, у мяне з’явiлася думка аб неабходнасцiстварэння у Беларусi Аграрнай партыi, тым больш што на адным з паседжанняу акадэмiк Леанiд Абалкiн паставiу перад М. Гарбачовым пытанне: “Цi можна, захоуваючы савецкую арганiзацыю грамадства i аднапартыйную сiстэму, забяспечыць дэмакратызацыю грамадскага жыцця?”

            М. Гарбачоу убачыу у гэтым падкоп пад яго, як Генеральнага сакратара ЦК адзiнай у краiне партыi, таму абвiнавацiу Л. Абалкiна у эканамiчным дэтармiнiзме, мабыць, сам толкам не ведаючы сутнасцi слова “дэтармiнiзм”, i заявiу, што “мы ад ролiкiруючай партыi не адкажамся”.

            Безумоуна, што гэткай заяве М. Гарбачова я здзiвiуся, паколькi к таму часу быу перакананы, што грамадства можа быць дэмакратычным толькi тады, калi будзе грунтавацца на многаукладнай эканомiцы i многапартыйнай надбудове. Пры гэтым зразумеу, што у Палiтбюро ЦК няиа той сiлы, якая магла бы супярэчыць дэмагогii М. Гарбачова.

            Так што пасля XIX партканферэнцыi  патрэбен быу толькi час, каб абдумаць дэталiновай партыi i паразмауляць аб яе стварэннi з кiраунiкамi аграпрамысловага комплексу, з вядучым вучонымi у гэтай галiне i з некаторымi вядомымi мне старшынямi калгасау iдырактарамi саугасау, якiя, як я ведау, таксама ужо жылi думкай аб стварэннi такой партыi.

            Актуальнасць стварэння Аграрнай партыi у Беларусi дыктавалася i ролей самога аграрнага комплексу. Справа у тым, што Рэспублiка Беларусь не багата прыроднымiвыкапнямi, але  мае прыемныя прыродна-клiматычныя умовы для развiцця сельскай гаспадаркi; так што пры стварэннi яшчэ i адпаведнай прамысловасцi для пераапрацоукiпрадуктау земляробства i жывёлагадоулi, краiна магла бы мець моцны i устойлiвы сектар эканомiкi. А калi так, дык у палiтычнай сiстэме павiнна быць сiла, якая б абараняла аграрнiкау.

            Дарэчы, створаная Аграрная партыя адрознiвалася ад КПСС як сваёй галоунай задачай, так прынцыпамi яе iснавання. У яе Праграме было сказана аб тым, што усе людзi роуная перад законам i што “чалавек вышэй любых грамадскiх арганiзацый, у тым лiку i дзяржавы”, што супадала з лозунгам Кастуся Калiноускага: “Не народ для урада, а урад для народу”.  Статутам партыi прадугледжвалася не толькi выбарнасць кiруючых органау, але i iх рэгулярнае змяненне. Гэта значыць, што Аграрная партыя па сваёй сутнасцi была сацыял-дэмакратычнай.

            Пры гэтым нагадаю, што мы, аграрнiкi, як i кiраунiкi прамысловых прадпрыемствау, не вiталi распад Савецкага Саюза i тых прынцыпау прыватызацыi, якiя прывялi народ амаль да жабрацтва, у той час як невялiкая групка чыноунiкау стала непамерна багатай. 

            Справа у тым, што эканомiка Беларусi была моцна iнтэгравана у саюзную. Напрыклад, Менскi трактарны завод быу разлiчаны на выпуск больш 100 000 трактарау у год, у той час як для нашай сельскай гаспадаркi хапiла бы i пятай часткi iх, а аутамабiльны завод у Жодзiна вырабляе машыны навогул для другiх рэгёнау былога СССР; усе свiнагадоучыя комплексы трымалiся на прывазным зярне i г. д. З распадам Саюза амаль усе эканамiчныя сувязi абарвалiся.

             У той жа час я быу прыхiльнiкам рэфармавання Саюза, бо мяне, напрыклад, абурала, што у Менску не было нiводнай вышэйшай вучэбнай установы, якая бы насiла iмя выдатнага беларускага дзеяча; усе яны называлiся iмёнамi расейскiх дзеячоу, прычым тых, якiя да гэтых устаноу не мелi нiякага дачынення. Ды i назва вулiцау у Менску сведчыла аб тым, што Беларусь – гэта акупаваная краiна, у цэнтры сталiцы якой: Ленiнскiпраспект, вулiца iмя Ленiна, плошча Ленiна i унiвесiтэт iмя Ленiна; тым больш што ёсць плошча iмя Аляксандрa Мяснiкова i вулiца iмя Карла Ландара, па загаду якiх быу разагнаны I Усебеларускi з’езд. 

            У 1937 годзе адна з вулiц Менcка была названа iмем рускага паэта Мiкалая Някрасава, якi  у час урачыстага абеду у гонар Мiхаiла Мурауёва, жорстка падавiушага паустанне 1863 года начале з Кастусём Калiноускiм i таму увайшоушага у гiстрыю Беларусi як “вешацель”, вiтау М. Мурауёва вершам:

                                    Бокалъ заздравный поднимая, 

                                    Ещё раз выпиць нам пора

                                    Здоровье миротворца края…

                                    Так много-ж летъ ему… Ура!

                                         Пускай клеймятъ тебя позоромъ

                                         Надменный Западъ и враги;

                                         Ты мощен Руси приговоромъ,

                                         Ея ты славу береги!

                                    Мятежъ прошёлъ, крамолa ляжетъ,

                                    Въ Литве и Жмуди миръ взойдётъ;

                                    Тогда и самый врагъ твой скажетъ:

                                    Великъ твой подвигъ… и вздохнётъ.

                                         Вздохнётъ, что, ставши сумасбродомъ,

                                         Забывъ присягу, свой позоръ,

                                         Затеялъ с доблестнымъ народомъ

                                         Поднять давно решённый споръ.

                                    Нетъ, не помогутъ им усилья

                                    Подземныхъ ихъ крамольныхъ силъ.

                                    Зри! Надъ тобой, простёрши крылья,

                                    Паритъ архангелъ Михаилъ!

            (Краткiй очеркъ жизни и деятельности графа М. Н. Муравьёва. Составилъ Ар. Турцевичъ. Вильна, 1898, ст. 62-63).

            I гэта пры тым, калi iмем самога Кастуся Калiноускага, якi паклау сваё жыццё за свабоду Беларусi, назвалi вулiцу толькi у 1963 годзе, прычым на задворках Менска, у Зялёным лузе.

            Ды i аб А. Пушкiне, iмем якога у Менску названы праспект, а цяпер яшчэ iустаноулены помнiк, можна сказаць тое самае, што i аб М. Някрасаве. – шавiнiст.

            Пры гэтым нагадаем яшчэ адзiн факт: у 1934 годзе была выдана хрэстаматыя “Лiтаратура для сярэдняй школы, восьмы год навучання” пад рэдакцыяй Алеся Кучара (сапрауднае iмя Айзiк); таго Кучара, якi, iдучы вечарам 1940 года разам з Максiмам Танкам i Наталей Арсеньевай, i калi М. Танк пачау размауляць на беларускай мове, ён (Кучар) сказау: “Не гаварыце так голасна па-беларуску, гэта не прынята”; таго Кучара, якiнапiсау данос на беларускага пiсьменнiка Станiслава Пятровiча Шушкевiча, i той быу арыштованы i адпраулены на доугiя гады у канцлагер. У названым падручнiку перад бiяграфiяй кожнага беларускага пiсьменнiка было вылiта вядро памыяу з абвiнавачваннем яго у буржуазным нацыяналiзме.

            А аб чым iншым, як не аб акупацыi Расiяй Беларусi у час былога Савецкага Саюза, сведчыць выступленне у 1987 годзе нашага вядомага паэта Нiла Гiлевiча на Пленуме Саюза пiсьменнiкау СССР, у якiм ён з болем у душы канстатавау: “Месяц назад мы у Саюзе пiсьменнiкау БССР падводзiлi вынiкi “Кнiжнага тыдня”, i амаль усе выступаушыя госцi выказвалiсь з нагоды аднаго вельмi сумнага для iх адкрыцця. Яны даведалiся, штонi у сталiцы Беларусi Менску, нi у адным з абласных цэнтрау, нi у горадзе i нават угарадскiм пасёлку рэспублiкi практычна няма нi адной беларускай школы, ёсцьангельскiя, французкiя, iспанскiя – а беларускай няма”.  (Размышления. Советские писатели о жизни и мире. М.: “Русский язык”, 1989, ст. 117). 

            Або вось яшчэ адзiн факт: я ведау, колькi у рэспублiцы выраблялася сельскагаспадарчых  прадуктау, у тым лiку мяса, а жыхарам нават Менску даводзiлася стаяць за кусочкам таго ж мяса цэлымi гадзiнамi, ужо не кажучы пра iншыя гарады… Усё iшло у Маскву…

            Таму, каб у той час хтосьцi з кiраунiкоу БНФ звярнууся да мяне i паказау Праграму БНФ, я абавязкова падтрымау бы яе, бо яна таксама не прадугледжвала распаду СССР, а карэннае яго рэфармаванне з наданнем поуных правоу саюзным рэспублiкам пры рашэннi унутраных спрау: “БНФ зыходзiць з разумення СССР як добраахвотнага саюзу раунапрауных i сувярэнных дзяржау з правам свабоднага выхаду апошнiх з яго складу. Суверэнiтэт саюзных рэспублiк – першасны, а суверэнiтэт iх саюзу – другасны. Гэта значыць, што паунамоцтвы Саюзу ССР павiнны ажыццяуляцца толькi у тых межах, у якiх яны перададзены яму саюзнымi рэспублiкамi. Таму БНФ выступае:

            – за унармаванне прынцыпау узаемадачыненьняу суверэнных рэспублiк шляхам распрацоукi i прыняцьця новага Саюзнага дагавору. Саюзны дагавор павiнен заключацца пасля прыняцьця рэспублiкамi новых Канстытуцыяу;

            – за каардынацыйныя функцыi саюзнага ураду у cферы саюзна-рэспублiканскiх паунамоцтвау; прамое i роунае прадстаунiцтва кожнай рэспублiкi у саюзных органах, а таксама у Камiтэце канстутацыйнага нагляду СССР;

            – за права вета саюзнай рэспублiкi пры вырашэннi агульнасаюзных пытаньняу, якiя закранаюць яе iнтарэсы;

            – за вяршынства законау саюзнай рэспублiкi на яе тэрыторыi;

            – за юрыдычную фiксацыю грамадзянства саюзнай рэспублiкi;

            – за поуную гаспадарча-эканамiчную самастойнасць рэспублiк у межах саюзнага, агульнаеурапейскага i сусветнага гаспадарча-эканамiчнага комплексу i падзелу працы;

            – за дакладныя юрыдычныя гарантыi права выхаду са складу СССР, рашэнне пра якi можа прыняць сесiя Вярхоунага Савету рэспублiкi цi рэспублiканскi рэферэндум. (Праграмныя дакументы БНФ “Адраджэньне”. Мн., 1989, ст. 2-3).

            Пазней, я, канешне, сустракауся з членамi БНФ, у тым лiку i з Зянонам Станiслававiчам Пазьняком; ды i прачытау я не толькi ужо упамянутую кнiгу “Зянон Пазьняк. Сапрауднае аблiчча”, а i “Курапаты”, дзе у артыкуле “Курапаты – дарога сьмерцi”, напiсаным Зянонам Пазьняком i Яугенам Шмыгалёвым, сказана: “Чалавек, што зрабiу злачынства i iснуе з iм, – злачынец. Ён здольны чынiць зло. Ён падлягае кары. Хто пакаяуся праз пакуты сумленьня, сорам i боль вярнууся у пачатак, каб тварыць дабро, той ачысьцiуся, стау чалавекам. Вось дзе духоуная сутнасьць жыцьця i сьмерцi, вечнасьцi i бясьсьмерця”. (Курапаты. Мн.: “Тэхналогiя”, 1994, ст. 10).

                                                                        V

            Менавiта у тыя часы прышлi мне на памяць i коласаускiя разважаннi аб тым, што, мауляу, “кожны народ мае свой гонар. Англiчанiн перад усiм светам горда вызначае: я – англiчанiн. Тое самае скажа француз, немец, аустрыец, рускi i iншыя прадстаунiкi другiх нацый. А мы, беларусы, не адважваемся прызнацца у тым, што мы – беларусы. Бо на галаву беларускага народа, як вядома, многа вылiта памыяу, годнасць яго прынiжана iмова яго асмеяна, у яго няма iмя, няма твару. А з гэтага вынiкае тое, што беларус-iнтэлiгент адмауляецца не толькi ад свайго народа, але i ад бацькоу сваiх”. (Якуб Колас. На ростанях. Трылогiя. Мн.: “Юнацтва”, 1981, ст. 85).

            Дарэчы, нават такi вядомы ваенны, палiтычны i грамадскi дзеяч, адзiн з лiдэрау “вiленскiх кансерватарау” Антанi Альбрэхт Радзiвiл (1885-1935), якi добра ведау iпольскую, i беларускую мовы, i з’яуляуся прыхiльнiкам беларускай нацыянальнай iдэi, вызначау сваю нацыянальнасць – “тутэйшы”, а не беларус.

            “Назва Беларусь, – пiсалася у Рускiм энцыклапедычным слоунiку 1874 года, 

– ёсць геаграфiчны тэрмiн i не мае асобнага этнаграфiчнага значэння, таму што нiасобнай народнасцi, нi нават асобнага племенi беларускага не iснавала… Беларуская гаворка складаецца з рэштак старое мовы, што падпала пад моцны уплыу польскай”. (Цыт. пa кн. Л. М. Шакуна “Гiсторыя беларускага мовазнауcтва”. Мн.: “Унiверсiтэцкае”, 1995, ст. 34).

            Такiм чынам, У. Пуцiн, не прызнаючы iснавання украiнскай i беларускай нацый, як iС. Лауроу, назваушы беларускую мову штучнай, паказваюць, што яны або проста невучы у нацыянальным пытаннi, або чыстыя рускiя шавiнсты, што хутчэй за усё, таму, спрабуючы нешта сказаць аб беларусах i украiнцах, апускаюцца у гады сярэднявечча. Так што проста здзiуляешся, як пасля гэтага такiя людзi могуць спакойна прыязжаць у Беларусь, ды з iмi яшчэ нехта i размауляе там? Нагi iх там не павiнна быць!

            Нагадаем гэтым шавiнiстычным невучам, што нават Сталiн, ужо наколькi быу рускiм шавiнiстам, i той прызнавау беларусау i украiнцау самастойнымi нацыямi. “…я маю запiску аб тым, – гаварыу Cталiн у заключным слове па сваiм дакладу “Аб чарговых задачах партыi у нацыянальным пытаннi” на Х з’ездзе РКП(б) (сакавiк 1921 г.), – што мы, камунiсты, нiбыта насаджаем беларускую нацыянальнасць штучна. Гэта няправiльна, таму што iснуе беларуская нацыя, у якой ёсць свая мова, якая адрознiваецца ад рускай, у сувязi з чым падняць культуру беларускага народу можна толькi на роднай яго мове. Гэткiя разгаворы былi чутны гадоу пяць таму назад аб Украiне, аб украiнскай нацыi. А не так дауно яшчэ гаварылася, што украiнская рэспублiка i украiнская нацыя – выдумка немцау. А тым часам вядома, што украiнская нацыя iснуе, i развiццё яе культуры уваходзiць у абавязак камунiстау. Нельга iсцi супраць гiсторыi”. (И. В. Сталин. Сочинения. Т. 5. М.: Политиздат, 1947, ст. 48).

                                                            *          *          *

            Беларусы, як асобная народнасць,  пачаушая фармiравацца у вынiку перамешвання прыйшоушых на гэтую тэрыторыю славян з пражываушымi тут раней прыбалтамi, сфармiравалiсь у нацыю яшчэ да уваходжання у канцы XVIII в. у склад Расейскай iмперыi, са сваёй культурай i мовай, якая у тыя часы, па словах вялiкага польскага паэта Адама Мiцкевiча, працаваушага у Парыжы на кафедры славянскiх моу, была “самай гарманiчнай  з усiх славянскiх моу i найменш змененай… гэта найбольш багатая i найбольш чыстая гаворка, якая дауно з’явiлася i цудоуна распрацавана”. (Гл. Мыслiцелi i асветнiкi Беларусi. Энцыклапедычны даведнiк. Мн.: “Беларуская энцыклапедыя”, 1995, ст. 505).

            Пры гэтым вядома, што фiлолаг-славiст, заснавальнiк беларускага мовазнауства Яухiм Карскi падкрэслiвау, што “ужо на першых парах iснавання таго цi iншага племя канкрэтныя фiзiчныя умовы занятае iм краiны так цi iнакш уплываюць на фармiраванне яго характару, якi у сваю чаргу накладае адпаведны адбiтак на самую мову. Сувязь гэтая памiж мовай i прыродаю краiны прадаужаецца на працягу усяго iснавання народу”. (Яухiм Карскi. Беларусы. Мн.: “Беларускi кнiгазбор”, 2001, ст. 37).

            А тэрыторыя Беларусi – гэта вялiзная лясiстая раунiна, сярод якой на поуднi i у цэнтры размешчаны дагледжаныя працалюбiвымi людзьмi шырокiя палi, а блiжэй да поуначы праглядаюць купамi сiнявокiя азёры. Ад сярэдзiны Беларусi у розныя бакiразбягаюцца вузкiмi i шырокiмi стужкамi шматлiкiя рэкi. Усё гэта стварае непауторныя пейзажы. Прынёманскiя дубравы i чыстая сiнь, як вочы самiх белaрусау, Нарачы i Свiцязi, павольнае цячэнне паунаводнай Прыпяцi i кручы берагоу парожыстага Дняпра, бяскрайнасць Палескай нiзiны i невысокая гарыстасць Лагойскага, Мазырскага iНавагрудскага узвышшау, панурасць Белавежскай i Налiбоцкай пушчау, ды зелень лясоу Прыдвiння – вось такi, адносна роуны рэльеф мясцовасцi, ды да таго ж – умераны клiмат iпавольнае цячэнне рэк уплывалi на фармiраванне псiхалагiчнага складу характару беларусау, таму ён адносна роуны i спакойны, некалькi замкнуты, а мова яго мяккая, мiлагучнaя i пявучая. Цяжка знайсцi хаця бы яшчэ адну мову у свеце, на якой можна было бы спытаць: “Вам цi лiлi, цi не лiлi?”.

Яна простая у вымауленнi i напiсаннi. На беларускай мове “як чытаецца, так i пiшацца”. Больш таго, паколькi на працягу доугага часу беларуская мова была забаронена, як афiцыйная, i ужывалася у асноуным у сельскай мясцовасцi, дык яназахавала сваю дзiцячую пяшчотнасць i маральнасць, не засмешана слэнгамi маскультурыi дзяржауна-iмперскiмi таталiтарнымi дэалагемамi.

            А аб уплыве прыроды на беларускую мову яскрава сведчыць назва месяцау, якаяадлюстроувае усе працэсы, характэрныя для прыроды Беларусi:

– cтудзень, з яго моцнымi, студзённымi маразамi; люты, характэрны сваiмi бязлiтаснымi завiрухамi; сакавiк, у час якога прырода пачынае прачынацца ад зiмовага сну i раслiны напауняцца сокам; акрaсавiк i травень – ужо сваiмi назвамi сведчаць аб прыходзе вясны – самае вясёлае парыгода, пары надзей для хлебаробау на багаты ураджай;

– чэрвень – наступае такое цяпло, што нават чэрвi вылазяць з зямлi, каб пагрэцца на сонцы;

– лiпень – месяц, у час якога адно з прыгажэйшых дрэвау Беларусi- лiпа дарыць людзям свае цвяты, якiя з’яуляюццалякарствам супраць прастуды;

– далей iдзе жнiвень – пара уборкi збожавых культур, якiяраней зразалi толькi сярпамi, таму у нашых суседзяу, палякау, гэты месяц i завецца “серпень”;

– верасень – месяц цвiцення нiзкай вечназялёнай раслiны – верасу;

– кастрычнiк – месяц апрацоукi лёну i канапель, пры якой адходы называюцца кастрыцаю; 

– наступны месяц – лiстапад, назва якога таксама адлюстроувае прыродны працэс ападання лiсцяу здрэвау i кустоу;

– i апошнi месяц – снежань, назва якога сведчыць аб пакрыццi у Беларусi зямлi снегам.

Так што будзем выконваць наказ аднаго з вядомых iдэолагау нацыянальнага адраджэння i пачынальнiка новай беларускай лiтаратуры Францiшка Багушэвiча, якi вучыу: “Не пакiдайце ж мовы нашай беларускай, каб не умёрлi!”. (Францiшак Багушэвiч. Творы. Мн.: “Мастацкая лiтаратура”, 1991, ст. 8).

           “Ведаць мову, – вучыць другi беларускi пicьменнiк i мовазнавец Ян Скрыган, – значыць ведаць законы яе будавання, ведаць яе народную аснову. Бо толькi ведаючынародную аснову мовы, можна ведаць, як правiльна i проста выказаць думку, якнатуральна, паводле законау гэтай мовы, пабудаваць фразу, дзе якое сказаць слова, патрэбнае iменна да гэтага месца, дзе зрабiць нацiск, дзе i як вымавiць галосныя, зычныя, цвёрдыя, мяккiя, уласцiвыя гучанню гэтай мовы. Ведаць мову – гэта у першую чаргу ведаць, як гаворыць народ, бо яна – сродак зносiн людзей”. (Ян Скрыган. Апавяданнi, аповесцi, лiтаратурны роздум. Мн.: “Мастацкая лiтаратура”, 1985, ст. 328).

            Пры гэтым, нагадваючы аб моунай рэформе, праведзенай у 1933 годзе, з мэтаю, на наш погляд, наблiжэння беларускай мовы да рускай, у чым таксама праявiлася русiфiкацыя беларускага народа, Я. Скрыган пiша: “З таго часу, як мы выкiнулiпамякчальны знак, вымауленне перастала перадаваць асаблiвасць мовы, лiтаратурная мова аддалiлася ад народнай. Спадзяваннi, што мяккая галосная будзе перадаваць памякчэнне на папярэднiя зычныя, не апраудалася. Замест сьвет, сьмех, цьвiк, жыцьцё, шчасьце, дзьверы, зьвер, каханьне, сьвiтанне мы цяпер скрозь чуем падкрэслена цвёрдыя зычныя съвет, сънег, съмех, цъвiк, жыцъцё, шчасъце, дзъверы, зъвер, каханъне, съвiтанъне. Ды iначай i быць не можа: пры фанетычным прынцыпе нашай граматыкi мы чытаем так, як напiсана. Я глыбока упэнены, што скасаванне памякчальнага знака нам карысцi не дало. Наадварот, яно унесла многа ускладанняу, у якiх мы часта блытаемся”. (Там жа, ст. 347-348).

            Прауда, у 1990-х гадах зноу была створана камiсiя, якая паспрабавала выправiцьтую памылку 1933 года; але узнiкае пытанне: як быць з тымi мiльёнамi кнiжак, якiя былi надрукаваныя з 1933 да сярэдзiны 1990-х гадоу?

                                                            *          *          *

            Гонарам беларусау – з’яуляецца нацыянальная сiмволiка – герб i сцяг. Не драпежныя звер цi птушка, поуныя iмкнення авалодаць кiм-небудзь i захапiць чужую тэрыторыю, якiя узяты у якасцi гербау некаторымi былымi iмперыямi, а або i проста дзяржавамi, а “Пагоня”, якая мае свае вытокi у самiм жыццi беларускага народа, стала агульнадзяржауным гербам Вялiкага княства Лiтоускага.

            “Упершыню пра гэты герб, – чытаем мы у кнiзе Мiхася Ткачова “Паходня”, – беларуска-лiтоускiя летапiсы i хронiкi паведамляюць каля 1270 года. Ён узнiк як княскi iгарадскi герб у старажытным беларускiм горадзе Навагародку (Навагрудку). Паводле летапiсау Рачынскага, Альшэускага, Румянцаускага, Яурэiнскага, Хронiкi Быхауца iХронiкi  М. Стрыйкоускага, спачатку герб выглядау так: “человек на кони с мечом, а то знаменуючы через той герб пана дорослого лет, хто бы мог оборонити мечом Отчизны сваее”. Для жыхароу Навагародка i усёй Навагародскай зямлi з яе “грады многи” – Вaукавыскам, Слонiмам, Гародняй, Турыйскам, Здзiтаваю, Зэльваю – пагоня была звычайнаю справаю. Толькi за перыяд з 1293 да 1316 года яны адбiлi больш за 30 паходау крыжакоу i самi учынiлi 14 акцый у адказ”. (Мiхась Ткачоу. Паходня, ст. 82). 

            Наступным аргументам, якi пауплывау на выбар у якасцi герба “Пагонi”, з’яуляецца уплыу сiмвалау хрысцiянcкай рэлiгii, адным з якiх з’яуляецца святы Георгiй (Юрый), якi сядзiць на канi, з дзiдаю, а пад нагамi каня ляжыць забiты змей. У старaжытнай Еуропе Георгiй лiчыуся абаронцам рыцарства, а у славянскiх народау – яшчэ i абаронцам земляробау i жывёлаводау.

            Непараунальнай прыгажосцю вызначаецца нацыянальны сцяг беларусау – белае палотнiшча з чырвонаю гарызантальнаю паласою у цэнтры. Белы колер з’яуляецца сiмвалам радасцi, дабрадзейнасцi i сумлення; чырвоны – храбрасцi i адвагi, вернасцiРадзiме. Да гэтага трэба дадаць, што белы колер з чырвонымi стужкамi – гэта колеры Iсуса Хрыста, а значыць, сiмвалы чысцiнi i святасцi.

            Ды у сувязi са склаушымся у Беларусi становiшчам, мабыць, i Гiмн, створаны у 1919 годзе паэтам Макарам Крауцовым i кампазiтарам Уладзiмiрам Тарэускiм, не гледзячы на прайшоушыя гады, не страцiу сваёй актуальнасцi:

                                    Мы выдзем шчыльнымi радамi

                                    На вольны родны свой прастор.

                                    Хай воля вечна будзе з намi,

                                    А гвалту мы дамо адпор!

                                         Няхай жыве магутны сьмелы

                                         Наш беларускi вольны дух.

                                         Штандар наш бел-чырвона-белы,

                                         Пакрый сабой народны рух!

                                    На бой! За шчасце i за волю

                                    Народу слаунага свайго!

                                    Браты, цярпелi мы даволi,

                                    На бой – усе да аднаго!

                                         Iмя i сiлу беларуса

                                         Няхай пачуе i убачыць той,

                                         Хто сьмее нам нясцi прымусы

                                         I першы выклiча на бой.

                                    Браты, да шчасця мы падходзiм:

                                    Хай гром грымiць ящчэ мацней!

                                    У крывавых муках мы народзiм

                                    Жыццё Рэспублiкi сваёй!

                                                *          *          *

            I яшчэ аб чым неабходна сказаць некалькi слоу, дык гэта аб тым, што мы, беларусы, дарэчы, як iншыя народы, павiнны адзначаць не толькi рэлiгiйныя святы, a i дзяржауныя, сярод якiх на першым месцы павiнен стаяць, безумоуна, Дзень незалежнасцi Рэспублiкi – 25 сакавiка; у 1918 годзе Рада Беларускай Народнай Рэспублiкi у прынятай ноччу з 24 на 25 сакавiка III Устауной граматай абвясцiла БНР “незалежнай i вольнай дзяржавай”. У яе склад былi уключаны Магiлёуская, Менская, беларускiя часткi Гродзенскай, Вiленскай, Смаленскай, Чарнiгаускай i суседнiх губерняу.

            Прауда, шлях да абвяшчэння незалежнасцi Беларускай Народнай Рэспублiкi быуне простым i нялёгкiм, хаця, як здавалася пасля здзяйснення у Петраградзе буржуазна-дэмакратычнай Лютаускай (1917 г.) рэвалюцыi, “дзверы да вольнага жыцця нетолькi па асабiстым людзям, але i цэлым народам, усiм пакрыуджаным i зняважаным нацыям, а у тым лiку i нам, беларусам”, былi адчынены. (Гл. Язэп Лёсiк. Творы, ст. 126).

            Ды у той час i беларускi нацыянальны рух стаяу яшчэ на пазiцыi аутаномii Беларусi у складзе Расii. Так, напрыклад, адбыушыйся 7-17 красавiка 1917 года у Менску I з’езд ваенных i рабочых дэпутатау армii i тылу Заходняга фронту, у якiм удзельнiчала звыш 700 чалавек, толькi замацавау сваiмi рашэннямi перамогу буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыi.  Больш таго, былi яшчэ нават такiя прадстаунiкi беларускага руху, хто лiчыу, што беларусам не патрэбна нiякая самастойнасць. Напрыклад, адзiн з арганiзатарау Саюза беларускай дэмакратыi у Гомелi П. Каранкевiч гаварыу: “Нам давядзецца дапоунiць работу нашых продкау аб’яднацца з iншымi роднымi нам плямёнамi- вялiкарускiм i маларускiм – у адну магутную несакрушальную  народнасць рускую”. (Гл.  Нарысы гiсторыi Беларусi, частка 2 . Мн.: “Беларусь”, 1995, ст.52). 

                                                            *          *          *

            Аднак, пасля здзейсненага бальшавiкамi у кастрычнiку 1917 года дзяржаунагаперавароту i захопу iмi улады, сумленныя беларусы пачалi думаць аб сваiмсамавызначэннi, аб чым сведчыць I Усебеларускi з’езд, працаваушы у першай паловеснежня 1917 года у Менску у складзе 1872 дэлегатау, сярод якiх быу i аутар эпiграфа К. Алексiеускi.

I хаця названы з’езд не закончыу сваёй працы i не стварыу у рэспублiцыбеларускай улады, паколькi быу разагнаны бальшавiкамi, але пры усiм тым ён паспеустварыць Савет, гэта значыць орган, якому юрыдычна перайшла уся пауната улады i прадстаунiчае права народа, якое прыналежала Усебеларускаму з’езду.

            Прауда, у сувязi з тым, што значная частка членау Савета, будучы матэрыялна не забяспечанaй, не магла заставацца надоуга у Менску, таму было вырашана стварыць меней мнагалюдны орган, якому павiнны перайсцi выканаучыя функцыi з’езду. I такiорган быу створаны – Выканаучы Камiтэт Савета I-га Усебеларускага з’езду. Яму было даручана узяць у свае рукi уладу у Беларусi, калi з’явiцца такая магчымасць.

            Такiм чынам, Выканаучы Камiтэт Савета I-га Усебеларускага з’езду стау тым адзiным законным носьбiтам cуверэнiтэта беларускага народа, якi са студзеня 1918 года да стварэння Рады Беларускай Народнай Рэспублiкi нёс увесь цяжар адказнасцi за палiтычнае жыццё края.

            I 21-га лютага 1918 года названы Выканкам звярнууся да народа Беларусi з 1-ай Устауной граматай, у якой аб’явiу сябе уладай у Беларусi i стварыу Народны Сакратарыят начале з Язэпам Варонка.

            А 9-га сакавiка 1918 года на пашыраным паседжаннi Выканаучага камiтэта Савета была прынята II-ая Устауная грамата, якой Беларусь была аб’яулена народнай рэспублiкай, а Выканаучы камiтэт быу перайменаваны у Раду БНР, быу абраны iПрэзiдыум Рады, якi узначалiу Iван Серада. У межах Беларусi былi абвешчаны свабоды: слова, друку, сходау, забастовак, сумлення, недатыкальнасць асобы i жылля, права на аутаномiю i раунапрау’е моу усiх нацыянальнасцей Беларусi. Пры гэтым адмянялася права  прыватнай уласнасцi на зямлю, якая павiнна была перадавацца бясплатна тым, хто яе апрацоувае. Лясы, воды i нетры зямлi аб’яулялiся уласнасцю БНР. Паусюдна устанаулiвауся 8-гадзiнны рабочы дзень.

            I толькi ужо III Устауной граматай, як было сказана, Беларуская Народная Рэспублiка абвяшчалася незалежнай; пры гэтым дадзенай граматай падцвярджалiся усе свабоды, аб’яуленыя II-ой Устауной граматай.

            Такiм чынам, аб’яуленне аб стварэннi Беларускай Народнай Рэспублiкi, як iаб’яуленне яе “незалежнай i вольнай дзяржавай”, з’яуляюцца гiстарычна заканамернымiактамi; хаця у тых абставiнах, у якiх яны прымалiся, у тым лiку у час прамежкау памiж акупацыяй Беларусi бальшавiкамi i немцамi, не  маглi  браць удзел у прыняццi гэтых актау шырокiя колы беларускага народа, i таму некаторыя ставяць пад сумненне iх законнасць; але ж гэтыя акты прымалi паунамоцныя прадстаунiкi беларускага народа i для беларускага народа.

            Падводзячы вынiкi падзей у гэты перыяд, зноу звернемся да вiдавочнiка тых падзей. “Рэвалюцыя парвала кайданы палiтычнай няволi, – пiша Язэп Лёсiк. – Здавалася, што народы Расii сталi напярэданнi новага сацыяльнага жыцця i нацыянальнага росквiту. Здавалася, што ужо нiчога не перашкаджае злучыцца народам Расii у адну згодную таварыскую с’ямю. Тым часам пры свеце палiтычнай волi выявiлася, што вялiкарускiнарод устау перад намi як новы валадар i гвалтоунiк. Звалiушы самадзяржавiе, ён праз сваiх мiнiстрау-сацыялiстау рашуча заявiу, што не адкажацца ад свайго нацыянальнага панавання. Карыстаючы з народнай цемнаты, павадыры маскоускай дэмакратыi, згуртаваныя у рады работнiцкiх, сялянскiх i салдацкiх дэпутатау, дзеля лягчэйшага утрымання свайго уладарства, абазвалi нацыянальны рух буржуазным iконтррэвалюцыйным i сталi крывёю i жалезам баранiць сваё панаванне. Так была задушана Украiна, разагнаны першы Усебеларускi З’езд i знiшчаны усе цэнтральныя беларускiя арганiзацыi. Батый пашкадавау хараства Кiева, але не злiтавалася над iм рука некультурнай маскоускай дэмакратыi. Наёмныя банды бальшaвiзму не спынiлiся нi перад чым, каб утрымаць сваё нацыянальнае уладарства”. (Язэп Лёсiк. Творы, ст. 282). 

            Пры гэтым нагадаем, што зараз старшыня Рады БНР – Iвонна Уладзiмiрауна Сурвiла (Шыманец), абраная на дадзеную пасаду у 1997 годзе.

            Дарэчы, тады ж, у 1918 годзе, да свайго беларускага народу звярнууся з заклiкам Янка Купала з верщам, якi таксама не страцiу сваёй актуальнасцi i сёння.

                                                Свайму народу

                                    Табе, народ мой, згiбнуты у аковах,

                                    З-пад сэрца песьню гэтую пяю

                                    I, ускрашаючы мiнуушчыну нанова,

                                    Выказваю цяпершчыну тваю.

                                        Сягнi у дауно заснуушыя сталеццi,

                                        Заслону дзён уцёкшых адхiлi

                                        I глянь, як сёння твае жывуць дзецi,

                                        Як жа ты жывеш на прадзедау зямлi.

                                         ……………………………………………………..

                                         Ты жыу, ты панавау у краi родным,

                                          Сцярог ад чужака й законы укладау;

                                         Звон вечавы сход склiкау народны,

                                         I сход аб шчасцi Бацькаушчыны дбау.

                                    Сягодня усё спiць i зарастае зеллем,

                                    Сцярэч свой край няма нi cцен, нi рук;

                                    Званы вячовы змоуклi, знямелi,

                                    У ярме сагнулi людзi плечы у крук.

                                         Чужак-дзiкун, крывёю упiушысь свежай,

                                         Запрог цябе у няволю, у батракi

                                         I тваю мацi-Бацькаушчыну рэжа,

                                         Жывую рве на часцi, на кускi.

                                    Сыноу тваiх рассеяу па усiм свеце,

                                    Як птушак ястраб з гнёздау разагнау;

                                    Бацькi дзяцей, а бацькоу сваiх дзецi

                                    Сярод магiл шукаюць i канау.

                                    ……………………………………….

                                    Паустань, народ! Прачнiся, беларусе!

                                    Зiрнi на Бацькаушчыну, на сябе!

                                    Зiрнi, як вораг хату i зямлю раструсiу,

                                    Яе твой навала злыдняу скарб грабе!

                                         Паустань i глянь, як з’яюць скрозь вагнiшчы,

                                        Як носяцца усясветных змен вiхры,

                                         Як на старога быту папялiшчы

                                         Цвет зацвiтае новае зары!

                                    Паустань, народ! Для будучынi шчасце

                                    Ты строй, каб пут не строiу больш сусед;

                                    Не дайся у гэты час прапасцi,

                                    Прапашчых не пацешыць шчасцем свет.

                                         Сваю магутнасць пакажы ты свету, –

                                         Свой край, сябе у пашане мець прымусь.

                                         Паустань, народ!.. З крывi i слёз клiч гэты…

                                         Цябе чакае мацi- Беларусь!

            Дарэчы, гэты верш Я. Купалы цытавау у сваiм рамане “За волю”, якi ён прысвяцiу Беларускаму Народнаму Фронту, замежны беларускi пiсьменнiк Кастусь Акула (сапрауднае iмя i прозвiшча Александар Качан), пры гэтым ён удакладнiу, што “не адзiн “чужак-дзiкун”, а найменш два… I яны – Масква й Бэрлiн – для народу беларускага былiабое рабое! Гэта-ж ля iх, тытанау, каб уварваць сабе кавалачак, завiхалiся памочнiкi з таго найразумнейшага на свеце народу. I яны на верных сыноу i дачок зямлi беларускай, зняможаных у змаганьнi, быццам ненажэрныя шакалы i груганьё, нападалi”. (К. Акула. За волю. Таронта: “Пагоня”, 1991, ст. 64).

            Так што я параiу бы нашым беларусам, для большага разумення нашай эмiграцыi, пачытаць творы не толькi К. Акулы, але i зборнiкi вершау Натальлi Арсеньневай “Мiж Берагамi”, Мiхася Кавыля “Мiжагнёуе”, Алеся Салауя “Нятускная краса”, а таксама кнiгу Вiтаута Кiпеля “Беларусы у ЗША”, дзве кнiжкi “Культура беларускага зарубежжа”, Васiля Рагулi “Успамiны”, Мiхася Белямука “Свайго лёсу не мiнеш”, мастацкiя творы i успамiны другiх “замежнiкау”.  

                                                *          *          *

            Мабыць, дзяржауным святам павiнен быць i дзень 25 жнiуня, як Дзень Адраджэння незалежнасцi Беларусi, паколькi у гэты дзень  1991 года Вярхоуным Саветам Рэспублiкi Беларусь 12-склiкання была прынята Дэкларацыя аб суверэнiтэце Беларусi, надаушая сiлу закону, якi адраджау яе незалежнасць.

            Як ужо прапанавалi аутары “100 пытанняу i адказау з гiсторыi Беларусi”, трэба адзначаць i такiя днi, значныя у нашай беларускай гiсторыi:

            – 8 верасня, як Дзень славы Беларускага войска, паколькi у гэты дзень у 1514 годзе на рэчцы Сiнiя воды, што недалёка ад Оршы, войска Вялiкага княства Лiтоускага “ушчэнт разбiла утрая большае Маскоускае войска i на пэуны час спынiла расiйскую агрэсiю” супраць нашай беларускай дзяржавы;

            – 27 лiстапада – Дзень Слуцкага Збройнага Чыну: “у гэты дзень пачау баявыя дзеяннi супраць бальшавiцкага войска Першы Слуцкi полк” БНР;

            – Дзень Друку, якi прапануюць адзначаць аутары названай кнiгi 6 жнiуня, паколькiу гэты дзень у 1517 годзе, у Празе Францiшкам Скарынам надрукавана першая кнiга на беларускай мове. У гэты дзень адзначаць Дзень друку прапанавау i Язэп Лёсiк. “У 1517 року, – пiсау ён у 1917 годзе, – доктар Францiшак Скарына з Полацка пачау друкаваць у Празе чэшскай Бiблiю: па-беларуску i для беларусау. Гэты рок ужо смела можа лiчыцца рокам пачатку беларускага друку не толькi у тым сэнсе, што кнiга друкавалася для беларусау, але i у тым, што яна друкавалася па-беларуску, на роднай беларускай мове зваротам на ц.-славянскi лад”. (Язэп Лёсiк. Творы, ст. 140).

            Але, на нашу думку, трэба памятаць i дату 10 лiпеня, паколькi у гэты дзень, у 1862 годзе быу распаусюджаны 1-ы нумар газеты “Мужыцкая прауда”, прычым надрукаванай, у адрозненне ад кнiгi Ф. Скарыны, ужо на сучаснай беларускай мове.

            “Селянiн вёскi Бярозaука Брэсцкага павета Мicей Гелiч, жнучы жыта на полi, – чытаем мы у кнiзе кандыдата гiстарычных навук i доктара фiлалагiчных навук Генадзя Кiсялёва “З думай пра Беларусь”, – убачыу памiж сцябламi шматок паперы. Гелiч падняу знаходку. На яго далонi ляжау друкаваны лiсток. “Му-жыц-кая прау-да” № 1″, – сяк-так прачытау ён па складах…

            Было 10 лiпеня 1862 года.

            Нi селянiн, якi выпадкова знайшоу лiсток на полi, нi палiцыя, што наляцела неузабаве, – чытаем мы далей напiсанае Г. Кiсялёвым, – не здагадвалiся аб значэннiгэтага дня. А мiж тым гэта першы, зарэгiстраваны у дакументах, факт раcпаусюджвання славутай беларускай газеты, першы вядомы нам выпадак спаткання газеты з тымi, для каго яна прызначалася – з сялянамi”. (Генадзь Кiсялёу. З думай пра Беларусь. Мн.: “Беларусь”, 1966, ст. 5).

                                                            VI

            Такiм чынам, аб тым, што я беларус, заужды памятау i памятаю, прычым, канешне, i тады, калi быу камсамольцам i камунiстам; хаця сярод камунiстау, адукаваных, я сустракау i такiх, якiя сцвярджалi, што яны у першую чаргу камунiсты, а пасля ужо – беларусы. Пачуушы гэта, я задау пытанне: “Няужо вы нарадзiлiся камунiстам, а ужо пасля сталi беларусам? Бо я наадварот, нарадзiуся беларусам i толькi недзе насля 20 гадоу стау камунiстам, а цяпер – зноу не камунiст, але беларусам застаюся па-ранейшаму.

            Дарэчы, праз некалькi гадоу я даведауся, што ужо i раней былi размовы аб тым, што першаснае: нацыянальнасць цi  класавасць i партыйнасць? Так, у 1918 годзе рускiфiлосаф i публiцыст Мiкалай Бярдзяеу пiсау: “Нацыя ёсць дынамiчная субстанцыя, а не прахадзячая функцыя. Яна каранямi сваiмi урастае у таямнiчую глыбiню жыцця. Нацыянальнасць ёсць сапрауднае багацце жыцця i за яе патрэбна змагацца, як за каштоунасць. Нацыянальнае адзiнства значна глыбей адзiнства класау, партый i усiх iншых прахадзячых гiстарычных фармiраванняу у жыццi народау. Кожны народ змагаецца за сваю культуру i за вышэйшае жыццё у атмасферы нацыянальнай кругавой парукi. I вялiкае самаашуканства – хацець тварыць без нацыi”. (Гл. Николай Бердяевъ. Судьба России. М.: Издание Г. Д. Лемана и С. И. Сахарава, 1918,  ст. 97).

            Ды i беларускi палiтычна-грамадскi дзеяч, пiсьменнiк i мовазнавец Язэп Лёсiк таксама пiсау аб суадносiнах гэтых паняццяу. “Мы перш за усё беларусы, – падкрэслiвау Я. Лёсiк, – i ужо потым сацыялiсты цi не сацыялiсты, дэмакраты цi не дэмакраты, канcервацiсты цi не кансервацiсты.

            Захаваушы сваю нaцыю i адбудаваушы сваю хату, мы здолеем завесцi у сябе парадак адпаведны i нашаму сумленню, i нашаму пракананню. Хто не дбае аб нацыi, той смяртэльна хвор або самагубца, бо не можна гатавацца да жыцця i не дбаць аб самой крынiцы жыцця”. (Язэп Лёсiк. Творы, ст. 284-285).

            Так што толькi чалавек, якi здрадзiу сваёй габрэйскай нацыi, заклiкаючы яе прадстаунiкоу асiмiлявацца з тым народам, сярод якога яны жывуць, – Карл Маркс, ды падтакваушы яму Фрыдрых Энгельс маглi прыдумаць лозунг “Пралетарыi усiх краiн яднайцеся!”, што, па сутнасцi, рауназначна, па словах аустрыйскага i амерыканскага эканамiста, гiсторыка i  палiтолага Йозефа Шумпецера, “стварэнню наднацыянальнай сацыялiстычнай рэлiгii”. (Гл. Й. Шумпетер. Капитализм, социализм и демократия. М.: “Экономика”, 1995, ст. 404-405). 

            Пры гэтым нагадаем, што пралетарыятам аж да другой чвэрцi XIX стагоддзя лiчылась “супольнасць аутсайдэрау i маргiналау, не здольных да стварэння прыватных палiтычна-эканамiчных iнтарэсау, нi да кансалiдацыi у самастойны сацыяльны клас, нi да iнiцыятывы канструктыуных трансфармацый соцыума”. (Большой энциклопедический словарь: философия, социология, эзоторизм, политэкономия. УП “Минская фабрика цветной печати”, 2002, с. 66).

            Дарэчы, К. Маркс i Ф. Энгельс ведалi аб тым, што пралетарыят быу у тыя гадысамым нiзкiм пластом грамадства, у якога, як яны сцвярджалi, быу сцёрты нават “усякi нацыянальны характар”, а законы, мараль, рэлiгiя былi для яго “не болей як буржуазныязабабоны”. (Гл. К. Маркс и Ф. Энгельс. Соч. т. 4. М.: Госполитиздат, 1955, ст. 425, 434).

            А каб надаць вось такому пласту грамадства здольнасць да рэвалюцыйнaсцi, К. Маркс у “Капiтале” адзначау, што, мауляу, ва умовах капiталiзму становiшча гэтага пласта грамадства увесь час пагаршаецца; хаця з развiццём капiталiстычнай вытворчасцiусё робiцца наадварот: заработкi рабочых павышаюцца, больш таго, рабочыя становяцца уласнiкамi жылля, самаходных транспартных сродкау i г. д.; гэта значыць, што сам пласт грамадства, якi не мае маёмасцi, – пралетарыят – паступова знiкае.

            Таму у вядомага брытанскага фiлосафа, логiкa i сацыёлага Карла Поппера былiусе падставы назваць К. Маркса памылковым прарокам, якi “завёу у зман вялiкую колькасць iнтэлiгентных людзей”. (Карл Поппер. Открытое общество и его враги. Киев: Ника-Центр, 2005, ст. 275).

                                                *          *          *

            Я – беларус, але у гэтым не мая заслуга, бо нiхто з нас не выбiрау сваiх бацькоу, хаця мы iх i вельмi паважаем i любiм, а значыць нiхто не выбiрау i сваёй нацыянальнaсцi, хаця кожны сумленны чалавек i ганарыцца дасягненнямi cвайго народа, нiхто не выбiрау iсвайго месца нараджэння. Таму я паважаю прадстаунiкоу i другiх нацыянальнасцяу, калiгэта прыстойныя людзi; канешне, памятаючы пры гэтым аб асобай блiзасцi нас, беларусау, i украiнцау, аб чым у свой час пiсау Язэп Лёсiк. “Нас заусёды злучала пачуццё брацкай салiдарнасцi, – падкрэслiвау ён. – Найблiжэйшы да беларусау моваю, культурай iсупольнасцю гiстарычных традыцый, народ украiнскi быу для нас тым блiзкiм народам, каторы разумее нас i каторага разумеем мы, з каторым можна гаварыць аб усём, што набалела на сэрцы i што патрабуе суседскай парады i брацкай развагi. У iх i у нас была адна мэта, адно заданне, адзiн шлях паратунку. Iх радасць была нашаю радасцю, iх гора было нашым горам.

            Нас яднала не толькi гiстарычная супольнасць у мiнуушчыне, а i аднакавая доля у сучаснасцi”. (Язэп Лёсiк. Творы, ст. 298).

            Але, на жаль, у савецкi час, а тым больш пасля распаду Савецкага Саюза у нашых народау склалiся розныя лёсы, што абумовiла у значнай часткi народу i розныя погляды як на Расiю, так на перспектыву свайго развiцця. I дай Бог, каб гэта было часова, а для гэтага я жадаю украiнскаму народу перамогi над расiйскiмi бандытамi, якiя уварвалiся у чужы дом i  вядуць сябе там як адпетыя злачынцы, а беларускаму народу – аб’яднацца iпапрвiць сваю памылку, якая была зроблена у 1994 годзе пры абраннi прэзiдэнта, iпазбавiцца ад незаконна iснуючага у рэспублiцы таталiтарнага, прарасейскага рэжыму!

                                                *          *          *

            I на паследак, хацеу бы нагадаць, што за сваё жыццё мне давялося сустракацца i слухаць, а з некаторымi i размауляць такiмi вядомымi дзеячамi, як палiтыкi: член Палiтбюро, сакратар ЦК КПСС Ф. Кулакоу; кандыдат у члены Палiтбюро, сакратар ЦККПСС Б. Панамароу, сакратар ЦК КПСС М. Зiмянiн, кандыдaты у члены Палiтбюро ЦККПСС, першыя сакратары ЦК КП Беларусi К. Мазурау, П. Мащэрау i Ц. Кiсялёу; сакратары ЦК КП Беларусi С. Прытыцкi i С. Пiлатовiч; Прэзiдэнт СССР М. Гарбачоу; прэзiдэнты краiн, стаушых незалежнымi: Расii – Б. Ельцын, Украiны – Л. Краучук i Л. Кучма, Казахстана – Н. Назарбаеу i Кргiзii – А. Акаеу; лiдар руху за незалежнасць Лiтвы, апасля cтаршыня Сейма Лiтоускай Рэспублiкi – В. Ландсбергiс, кiраунiк Народнага руху Украiны В. Чарнавол; праваабаронец РФ. С. Кавалёу; а таксама вядомыя вучоныя: акадэмiкi АН СССР: Дз. Лiхачоу, Л. Абалкiн, А. Нiканау, акадэмiкi ВАСХНIЛ С. Скарапанау i Т. Кулакоуская; касманауты Г. Берагaвы i П. Клiмук; многiя Народныя артысты СССР, беларускiя пiсьменнiкi i вядомыя дзеячы беларускага замежжа; старшынi калгасаудвойчы Герой Сацыялiстычнай Працы В. Старавойтау i Герой Сацыялiстычнай Працы В. Глебка i г. д. Пры гэтым вядома, што па сваiх поглядах яны розныя, але кожны з iх – асоба i заслугоувае не толькi успамiнау, але i таго, каб аб iм расказалi; i калi мне дазволiць час, я гэта зраблю аб некаторых.

            А закончыць сваё павестваванне аб беларускай нацыянальнай iдэi хачу успамiнамiзноу жа аб мiлай мне Беларусi.

                                    Успамiны аб Беларусi

                                    Беларусь – мая Радзiма,

                                    У сне начамi часта снiцца.

                                    Усё у табе мне  было мiла,

                                    Нельга мне цябе забыцца.

                                         Твае палi i сенажацi,

                                         Азёры, рэчкi i лясы –

                                         Гэта i ёсць тваё багацце,

                                         Гэта i ёсць, Радзiма, ты!

                                    Твае Палессе, Прыдняпроуе, 

                                    Нёман, Нарач i Дзвiна,

                                    Вабяць вока, безумоуна,

                                    I Сож, i Буг, Беразiна…

                                         Даунiна твая сiвая:

                                         Мноства замкау, курганоу –

                                         Вось гiсторыя былая

                                         Далёкiх продкау i бацькоу.

                                    Дала ты свету Ефрасiню,

                                     Кiрылу з Турава дала,

                                     I пад небам тваiм сiнiм

                                    Нарадзiуся Скарына.

                                         Тут Адам Мiцкевiч вырас,

                                         I Манюшка узмужау,

                                         Сыракомля, што калiсьцi

                                         Пра паштальёна вершык склау.

                                    Твае сыны Купала i Колас,

                                    Ды колькi iх яшчэ было…

                                    Што падавалi гучны голас,

                                    Няслi радасць i святло.

                                         Але ж ты была спакусай –

                                         Шмат хто зарыусь на цябе,

                                         Таму i шмат так беларусау

                                          Жыццё паклалi у барацьбе.

                                    Баранiу цябе Астрожскi

                                    Ад суседзяу i братоу,

                                    I змагауся Калiноускi

                                    За свабоду на зямлi бацькоу.

                                         Не скарылась ты фашыстам,

                                         Перажыла ты i бальшавiзм,

                                         Перажывеш ты усё чыста,

                                         Перад усiм ты устаiш!