Зварот да беларускага народу – Сямён Шарэцкі

1046

Старшынi Вярхоунага Савета Рэспублiкi Беларусь 13-га cклiкання Сямёна Шарэцкага.

Паважаныя суайчыннiкi!

Я звяртаюся да вас не толькi як Старшыня Вярхоунага Савета Рэспублiкi Беларусь 13-га склiкання, але i як чалавек, якi бачыу сваiмi тады дзiцячымi вачыма жахi Другой сусветнай вайны i у поунай меры адчуу горкi смак сiроцкага хлеба, паколькi бацька загiнуу за свабоду i незалежнасць нашай тады вялiкай краiны – Савецкага Саюза, у барацьбе з нямецка-нацысцкiмi захопнiкамi.

Cёння усе мы ведаем, што рускiя шавiнiсты начале са звар’яцелым ад доугага прабывання ва уладзе Пуцiным i яго паплечнiкамi Лауровым, якi абразiу нашу беларускую мову, назваушы яе штучнай, Шайгу i патрыярхам Маскоускiм Кiрылам (пазыуны КДБ Мiхайлау) развязалi кровапралiтную вайну супраць суседняга з намi, беларусамi, i блiзкага нам па мове i лёсу украiнскага народу.

I, на жаль, блiжэйшым i, па сутнасцi, адзiным саюзнiкам расiйска-шавiнiстычных бандытау стау працягваючы узурпiраваць уладу у Беларусi, такi ж, як i у Расii, дыктатарскi рэжым начале з прыхiльнiкам гiтлераускiх парадкау Лукашэнкам, аб чым ён адкрыта заявiу яшчэ у лiстападзе 1995 года. Прычым ён не толькi, насуперак волi беларускага народу, дау магчымасць рускаму войску акупiраваць Беларусь, але i дазволiу рускiм пуцiнскiм бандытам выкарыстоуваць тэрыторыю Беларусi для нападу iх на незалежную i мiралюбiвую Украiну.

Пры гэтым, паважаныя суайчыннiкi, вы памятаеце, што гэты прыхiльнiк гiтлераускiх парадкау, гледзячы у вочы Пуцiну, падзякавау яму за злачынства i, без усякага сораму, сказау: каб не адбылося гэтага нападу рускiх войск на Украiну, дык нiбыта Украiна праз 6 гадзiн напала бы на Беларусь. I Пуцiн, страцiушы не толькi сумленне, але, як бачна, i розум, слухау i не пярэчыу гэтай адкрытай хлуснi.

Аднак, мабыць, разумеючы, што iх, як кончаных злачынцау, чакае пасля перамогi Украiны, у тым лiку пры удзеле i нашых ваяроу, адпаведнaя iх злачынству кара, яны спрабуюць хапацца, як кажуць, за саломiнку, i уцягнуць у гэтую злачынную вайну на баку агрэсара беларускiх вайскоуцау.

Таму у дадзеным выпадку я звяраюся асабiста да вайскоуцау i моладзi, у прыватнасцi, да юнакоу прызыунога узросту! Калi вы сталi вайскоуцамi беларускай армii i, не дай Бог, хто з вас пагодзiцца разам з рускiмi, пуцiнскiмi бандытамi, якiя уварвалiся у чужы дом, як калiсцi гiтлераускiя захопнiкi, несцi смерць i пакуты гаспадару гэтага дому – украiнскаму народу, дык, памятайце, што i вам прыдзецца адказваць за здзейсненае злачынства, прычым хутчэй за усё сваiм жыццём. Бо у такiм выпалку вы iдзяце не абараняць свой дом i сваю сям’ю, як гэта рабiлi вашыя бацькi i дзяды у час Другой сусветнай вайны, а пагаджаецеся падтрымлiваць злачынныя iмперскiя амбiцыi рускiх шавiнiстау па захопу чужое тэрыторыi.

Паважаныя суайчыннiкi, бацькi вайскоуцау i моладзi прызыунога узросту! Пастарайцеся зрабiць усё магчымае, каб вашыя дзецi засталiся жывымi i непакалечанымi, каб на iх руках не было крывi суседняга з намi i дружалюбiвага да нас, беларусау, украiнскага народу!

Жыве Беларусь!

Слава Украiне i яе узброеным сiлам! Агрэсар будзе разiбты!

Перамога будзе за праудай!