(Да 108-ай гадавiны стварэння БНР)
Прадмова
«Гiсторыя – гэта фундамэнт, на каторым
будуецца жыццё народу» – Вацлау Ластоускi,
аутар «Кароткай гiсторыi Беларусi» (1910 г.)
З гiсторыi стварэння былога Савецкага Саюза вядома, што выстауляючы лозунг аб праве нацый на самавызначэнне, правадыр бальшавiцкай партыi Уладзiмiр Ленiн падкрэслiвау, што гэтае права «азначае такi дэмакратычны лад, у якiм бы не толькi увогуле была дэмакратыя, але спецыяльна не магло бы быць недэмакратычнага рашэння пытання аб аддзяленнi… Пралетарыят патрабуе дэмакратыi, выключаючай насiлле утрымання адной з нацый у межах дзяржавы». Таму, каб не парушаць права на самавызначэнне, патрэбна, мауляу, даць магчымасць вырашаць гэтае пытанне самой аддзяляушайся вобласцi. (В. И. Ленин. ПСС, т. 24. М.:Полит-издат, 1973, с. 227).
Але пры гэтым У. Ленiн заусёды рабiу агаворку, што пытанне права нацый на самавызначэнне (г. зн. забяспячэнне Канстытуцыяй дзяржавы поунасцю свабоднага i дэмакратычнага спосабу вырашэння пытання аб аддзяленнi) нeльга змешваць з пытаннем аб мэтазгоднасцi аддзялення той цi iншай нацыi». Больш таго, на яго думку, не народ будзе вырашаць у кожным асабiстым выпадку свой лёс, а «гэтае апошняе пытанне (аб мэтазгоднасцi аддзялення – С. Ш.) с.-д. партыя павiнна вырашаць у кожным асабiстым выпадку самастойна з пункту гледжання усяго грамадскага развiцця i iнтарэсау класавай барацьбы пралетарыята за сацыялiзм».
А аб тым, як планавала вырашаць бальшавiцкая партыя нацыянальнае пытанне, У. Ленiн таксама паяснiу у адным з лiстоу (6.XII.1913) Сцяпану Шаумяну. «Мы за аутаномiю для усiх частак, – пiсау ён, – мы за права аддзялення (а не за аддзяленне усiх!). Аутаномiя ёсць наш план. Аддзялення мы зусiм не прапаведуем. Увогуле, мы супраць аддзялення…
Нiчога, абсалютна нiчога акрамя права на аддзяленнe тут няма i быць не павiнна». (В. И. Ленин. ПСС, т. 48. М.: Политиздат, 1075, с. 235).
Больш таго, у тэзiсах «Сацыялiстычная рэвалюцыя i права нацый на сама-вызначэнне» (1916 г.) У. Ленiн пiсау: «Мэтай сацыялiзму з’яуляецца не толькi знiшчэнне раздробленнасцi чалавецтва на невялiкiя дзяржавы i усякае адасобленне нацый, не толькi зблiжэнне нацый, але i злiццё iх». (В. И. Ленин. ПСС, т. 27. М.: Политиздат, 1973, с. 256).
(Яскравы прыклад крывадушнасцi У. Ленiна i ашуканства iм народау Расейскай iмперыi!)
Стварэнне Беларускай Народнай Рэспублiкi
I
Пры гэтым трэба адзначыць, што да кастрычнiцкага перавароту 1917-га годa, здзейсненага бальшавiкамi, i нават у першы час пасля яго, нацыянальны рух у Беларусi абмяжоувауся патрабаваннем абласное аутаномii у складе Расii; яго задавальняла права на своё заканадауства па пытаннях гаспадарчага i культурнага жыцця. Гэта тлумачыцца, на наш погляд, як многанацыянальным складам насельнiцтва Беларусi, так i моцнай сувязю беларускай эканомiкi з расiйскай, што сталася пасля уваходжання Беларусi у другой палове XVIII стагоддзя у склад Рассейскай iмперыi i знiшчэння царскiм урадам цэлых галiн беларускай прамысловасцi (напрыклад, металургiчнай).
На такi умераны падыход беларусау у вырашэннi пытання права нацый на самавызначэнне, безумоуна, аказалi уплыу i недаацэнка кiраунiкамi нацыянальнага руху у Беларусi iмпералiстычнай сутнасцi Ленiнскага урада, якi ставiу сваёй мэтай здзяйсненне сацыялiстычных рэвалюцый ва усiх краiнах i стварэнне Сусветнай Савецкай Сацыялiстычнай Рэспублiкi, а таксама надыходзячая у той час пагроза падзелу Беларусi на часткi: нямецкiя войскi працягвалi наступ, а даць iм адпор самастойна у насельнiцтва Беларусi не хапала сiлы.
Улiчваючы усе гэтыя абставiны, 1-ы Усебеларускi з’езд у складзе 1872 дэле-гатау, пачаушы працаваць 14-га снежня 1917 года у Miнску, у 1-ым пункце праекта Пастановы аб самавызначэннi Беларусi i краявой уладзе запiсау:
«Замацоуваючы сваё права на самавызначэнне, аб’яуленае расiйскай рэвалюцыяй, i зацвярджаючы рэспублiканскi дэмакратычны лад у межах Беларускай зямлi, для ратунку роднага края i абараняючы яго ад падзелу i адрыву яго ад Расiйскай дэмакратычнай Федаратыунай Рэспублiкi, 1-ы Усебеларускi з’езд пастанауляе: неадкладна стварыць са свайго складу орган краявой улады – Усебеларускi Савет (Раду) сялянскiх, салдацкiх i рабочых дэпутатау, якi часова становiцца начале кiравання краем, уступаючы у дзелавыя адносiны з Цэнтральнай уладаю, адказнай перад Саветам рабочых, салдацкiх i сялянскiх дэпутатау».
Сярод другiх пунктау праекта Пастановы да больш значымых трэба аднесцi даручэннi Савету (Радзе):
– прыняць неабходныя меры да скарэйшага склiкання Усебеларускага Устаноучага Сходу, якi павiнен быу вырашыць лёс беларускага народу;
– прыняць рашучыя меры з дазволу Цэнтральнай улады для вываду польскiх легiёнау (iмкнуушыхся далучыць Мiнскую i Магiлёускую губернi да Польшчы) за межы Беларусi i iх расфармiраваць;
– з мэтай стварэння гарантый, забяспечваючых выкананне рашэнняу з’езду, прыступiць да неадкладнай арганiзацыi тэрытарыяльнага беларускага войска на шырокiх дэмакратычных прынцыпах, не прыносiушы шкоды фронту;
– неадкладна перадаць усю зямлю з жывым i мёртвым iнвентаром у рукi працоунага сялянства праз зямельныя сялянскiя камiтэты, пакiнуушы лясы у распараджэннi мясцовых уладау;
– прыняць самыя рашучыя меры да спынення разграблення аддзельнымi асобамi i групамi народнага багацця (лясоу, маёнткау i iнш.) i устанаулення народнага кантролю над прамысловасцю i гандлем.
Большасць дэлегатау з’езду належалi да партыi эсэрау i беспартыйных, хаця былi там прадстаунiкi i iншых партый, у тым лiку бальшавiцкай. Па саслоунаму складу з’езд быу сялянскiм, што, увогуле, адлюстроувала сапрауднае склаушаеся у той час палiтычнае становiшча i адпавядала сацыяльнаму складу насельнiцтва Беларусi. Пагэтаму, як сведчыу адзiн з актыуных палiтычных дзеячоу тых дзён Александар Цвiкевiч, «нiхто не мог i падумаць, што знойдуцца злачынцынасiльнкi, якiя асмеляцца зрабiць замах на высокi Нацыянальны Сход у самы адказны момант яго дзейнасцi». (А. Цвикевич. Краткий очерк возникновения Белорусской Народной Республики. Киев, 1918).
Але, на жаль, гэткiя «злачынцы-насiльнкi» знайшлiся: iх подпiсы стаяць на на дакумэнтах, якiя, як i самы подпiсы, з’яуляюцца злачыннымi. Вось адзiн з iх: «Тэлеграма. Захадфронт. Палукарову. Паведайце таварышам, каб на з’ездзе беларусау Рады яны здзейснiлi пераварот думак, раскол i высветлiлi яе буржуазнасць. Гэта патрабуе Галоузах Мяснiкоу».
А вось i другi дакумэнт: «Камiсарыят Унутраных Спрау Заходняй вобласцi. 17-га снежня 1917 г. № 1425. Таварышу Разаускаму. Загадваецца, маючы у свaiм распараджэннi дастаткова узброенай сiлы, акружыць будынак, дзе праходзiць паседжанне Беларускага з’езду, арыштаваць прэзiдыум з’езду, а таксама абраны iм орган краявой улады; адклiкаць са з’езду т. т. бальшавiкоу i стаяушых на пункце гледжання Савецкай улады, а сам з’езд аб’явiць распушчаным. Камiсар К. Ландар».
У дабауленне да прыведзеных дакумэнтау патрэбна прыбавiць: Аляксандар Мяснiкоу (Мяснiкян), бальшавiк з 1905 г., у той час займау пасаду старшынi Пауночна-Заходняга абкама РСДРП(б) i Галоунакамандуючага Заходнiм фронтам; а Карл Ландар, бальшавiк з 1906 г., быу старшынёй Саунаркама Заходняй вобласцi. Абодва яны з’яулялiся прадстаунiкамi улады, якая устанаулiвалася на тэрыторыi Беларусi у лiстападзе 1917 года пры дапамозе браняпоезда iмя Ленiна i 60-га стралковага Сiбiрскага палка, а зусiм не пры падтрымцы большасцi мясцовага насельнiцтва, як гэта сцвярджалася бальшавiцкай прапагандай.
(Так што цяжка сказаць, чаму iмёнамi гэтых злачынцау беларускага народу, Мяснiкова i Ландара, у сталiцы Беларусi, Мiнску, названы плошча i вулiца?)
Выкананне злачыннага загаду па разгону 1-га Усебеларускага з’езду узначальвау сам начальнiк Мiнскага гарнiзону Крывашэiн, прычым, як сведчылi дэлегаты з’езду, будучы п’яным.
Некалькi пазней, УЦВК прыняу Пастанову, згодна якой контррэвалюцыйнымi прызнавалiся любыя спробы з боку каго бы то нi было прысвоiць функцыi дзяржаунай улады. Гэткiя дзеяннi, указвалася у Пастанове, павiнны былi падауляцца усiмi меушымiся у распараджэннi Савецкай улады сродкамi, уключаючы прымяненне узброенай сiлы.
Такiм чынам, усё ставiлася з ног на галаву: улада, якая устанаулiвалася шля-хам здзяйснення у кастрычнiку 1917 года дзяржаунага перавароту i працягвала замацоувацца i пашырацца пры дапамозе браняпаяздоу i штыкоу, называла сябе законнай, хаця па сваёй сутнасцi з’яулялася злачыннай i контррэвалюцыйнай, паколькi прыпынiла пачаушыяся пасля лютага 1917 года рэвалюцыйныя пераутварэннi. У той час любыя спробы стварыць дзяржауныя органы, якiя бы працягвалi гэтыя пераутварэннi мiрным шляхам, яна стала называць контррэвалюцыйнымi.
II
Тым не менш, 1-ы Усебеларускi з’езд паспеу прагаласаваць (прычым аднагалосна, пад захапляючыя клiкi дэлегатау i гукi рэвалюцыйнай песнi «Марсельезы») за 1-ы пункт Пастановы аб самавызначэннi Беларусi i часовай краявой уладзе. Гэта азначае, што у межах Беларускай зямлi быу створаны рэспублiканскi лад i юрыдычна узаконена пауната улады створанага Савета (Рады), якая лiтаральна на наступны дзень пасля разгону з’езду прыступiла да выканання сваiх абавязкау.
Аднак, паколькi многiя члены Рады не маглi доугi час знаходзiцца у Мiнску (нават з-за недахопу элементарных сродкау жыцця), дык на адным з яе паседжанняу было прызнана мэтазгодным стварыць Выканаучы Камiтэт Рады 1-га Усебеларускага з’езду, прычым Выканкому было завешчана, калi гэта стане магчымым, узяць у рэспублiцы уладу у свае рукi.
Такiм чынам, хаця 1-ы Усебеларускi з’езд не скончыу сваёй працы, але паспеу стварыць орган, якi стау носьбiтам сувeрэнiтэту Беларусi i прыняу на сябе са студзеня 1918 года аж да стварэння зноу самой Рады БНР, адказнасць за палiтычнае жыццё края.
Пры гэтым трэба падкрэслiць, што, не гледзячы на падкопы, якiя рабiла Савецкая улада, працуючы у сувязi з гэтым у складаных умовах, Выканаучы Камiтэт Рады 1-га Усебеларускага з’езду працягвау, у меру сваiх магчымасцей, спробы удзельнiчаць у адбываючыхся у Беларусi i вакол яе падзеях. Ён нават пасылау (хаця i безрэзультатна) сваiх прадстаунiкоу у Брэст-Лiтоуск на мiрныя перамовы памiж Германiяй i Савецкай Расiяй. Больш таго, з мэтай пашырэння сваёй дзейнасцi унутры Беларусi па выкананню Пастаноу з’езду, Выканком уключыу у свой склад некалькi прадстаунiкоу нацыянальных меншасцей (украiнцау, габрэяу, рускiх) i наладзiу сувязь са многiмi месцамi, стау выпускаць звароты да беларускага народу. А калi у ноч на 19 лютага 1918 года Савет Камiсарау Заходняй вобласцi, пад пагрозай наступу нямецкiх войск пасля сарваных Брэст-Лiтоускiх перамоу, пакiнуу Мiнск, Выканаучы Камiтэт Рады 1-га Усебеларускага з’езду аб’явiу сябе вярхоунай уладай у краi да склiкання, як таго i патрабавала дэмакратыя, Устаноучага Сходу Беларусi.
У Грамаце, прынятай 21 (8) лютага 1918 года, у прыватнасцi, было сказана: «Новы грозны момант перажывае наша радзiма. Былая у краi улада бясследна пайшла. Цяпер мы стаiм перад магчымым заняццем краю нямецкiмi армiямi. Мы павiнны узяць свой лёс ва уласныя рукi. Беларускi народ павiнен ажыццявiць сваё неад’емнае права на поунае самавызначэнне, а нацыянальныя меншасцi – на нацыянальна-асабiстую аутаномiю. Права нацый павiнна знайсцi сваё ажыццяуленне шляхам склiкання на дэмакратычных пачатках Устаноучага Сходу. Але да склiкання апошняга уся улада на Беларусi павiнна належаць народам, якiя яе насяляюць. Выканаучы камiтэт Савета 1-га Усебеларускага з’езда, папоунены прадстаунiкамi рэвалюцыйных дэмакратычных нацыянальных меншасцей, ажыццяуляючы задачу, ускладзеную на яго з’ездам, абвяшчае сябе часовай уладай Беларусi, якая прыступiла да кiраунiцтва краем i хутчэйшага склiкання Усебеларускага Устаноучага сходу на аснове усеагульнага, прамога, роунага i прапарцыянальнага выбарчага права для усяго дарослага насельнiцтва без адрознення нацыянальнасцi, веравызнання i полу». (Цыт. па кн. М. В. Доунара-Запольскага «Гiсторыя Беларусi». Мн.: «Беларуская энцыклапедыя» iмя Петруся Броукi, 1994, с. 484).
Гаворачы аб гэтай старонцы гiсторыi Беларусi, Народны сакратар вайсковых спрау Кастусь Езавiтау адзначау: «Беларускi народ можа смела запiсаць у сваю многавекавую гiсторыю найпрыгажэйшую iдылiю аб Беларускiм урадзе, дзейнiчаючым пяць дзён. Гэтага нельга не успрыняць з жарам у сэрцы, бо гэта было сапрауды з’явiушаяся у iх мара, гэта быу апагей беларускага нацыянальнага палiтычнага адраджэння». ( Ф. Турук. Беларускi рух. М., 1921).
20-га лютага 1918 года у Мiнску быу створаны i 21-га лютага прыступiу да сваiх абавязкау урад БНР – Народны сакратарыят начале з Язэпам Варонкам.

Але, пачынаючы з 18-га па 25-га лютага 1918 года створаным беларускiм дзяржауным органам прышлося працаваць ва умовах нямецкага акупацыйнага рэжыму, якi, акрамя сябе, не прызнавау на тэрыторыi Беларусi нiякай другой улады, хаця, у адрозненне ад бальшавiцкай улады, i не прымяняу рэпрэсiуных мерау для знiшчэння яе органау.
III
Вялiкае значэнне для далейшага iснавання беларускай дзяржаунасцi сыграла 2-ая Устауная Грамата да народу Беларусi, прынятая Выканкомам Савета (Рады) 1-га Усебеларускага з’езду 9-га сакавiка 1918 года. У ёй было сказана: «Беларусь, у межах рассялення колькаснай большасцi беларускага народу, аб’яуляецца Народнай Рэспублiкай», i яшчэ раз падцвярджалася права нацыянальных меншасцей, насяляушых Рэспублiку, на нацыянальна-асабiстую аутаномiю. 2-ой Устауной Граматай абвяшчалiся свабода слова, друку, сходау, стачак (аб чым, як вядома, Савецкая улада нават i не марыла), а таксама свабода сумлення, недатыкальнасць асобы i маёмасцi. Адмянялася прыватная уласнасць на зямлю, якая павiнна была быць перадана тым, хто яе апрацоувае; у той час лясы, азёры i нетры зямлi аб’яулялiся уласнасцю Беларускай Народнай Рэспублiкi. Устанаулiвауся 8-мi гадзiнны працоуны дзень. Пагэтаму з’яуляецца беспадстауным абвiнавачванне БНР савецка-бальшавiцкiмi прапагандыстамi у тым, што яна нiбыта не прызнала дэкрэтау Савецкай улады аб роуных правах нацый i праве iх на самавызначэнне, уключаючы стварэнне сваiх дзяржау, аб зямлi i аб мiры.
* * *
Аднак гэтых двух Грамат было зусiм недастаткова, каб створаны Народны Сакратарыят БНР мог выступаць ад iмя Беларускай Народнай Рэспублiкi на сусветнай арэне, паколькi Беларусь працягвала юрыдычна лiчыцца часткаю Вялiкай Расii. У гэтай сувязi спатрэбiлася прыняцце 3-яй Устауной Граматы, што i было зроблена уначы на 25-га сакавiка 1918 года адноуленым да таго часу Саветам (Радай) Беларускай Народнай Рэспублiкi.
У названай Грамаце гаварылася: «Год таму назад народы Беларусi разам з народамi Расii скiнулi ярмо расiйскага царызму, якi найцяжэй прыдушвау Беларусь, не пытаючыся у народа, ён увёу наш край у пажар вайны, якая разбурыла беларускiя гарады i вёскi.
Цяпер мы, Рада Беларускай Народнай Рэспублiкi, скiдаем з роднага края апошняе ярмо дзяржаунай залежнасцi, якое сiлаю накiнулi расiйскiя цары на нашу свабодную i незалежную краiну. З гэтага часу Беларуская Народная Рэспублiка аб’яуляецца незалежнай i свабоднай дзяржавай. Самы народы Беларусi, у асобе Устаноучага Сходу, будуць вырашаць аб будучых сувязях Беларусi.
На падставе гэтага трацяць сiлу усе старыя дзяржауныя сувязi, якiя далi магчымасць чужому ураду падпiсваць за Беларусь трактат у Брэсце, што забiвае на смерць беларускi народ, падзяляючы яго землi на часткi.
Пагэтаму урад Беларускай Народнай Рэспублiкi плануе увайсцi у зносiны з зацiкауленымi бакамi, прапануючы iм пераглядзець тую частку Брэстскага трактата, якi тычыцца Беларусi, i падпiсаць мiрны дагавор з усiмi ваяваушымi дзяржа-вамi».
А далей Граматай падцвярджалiся правы i свабоды грамадзян i народау Бе-ларусi, аб’яуленыя Устауной Граматай ад 9 сакавiка 1918 года, i у канцы – выказана надзея на тое, што «усе народы, хто любiць свабоду, дапамогуць Беларускаму народу у поунай меры здзейснiць яго дзяржауна-палiтычныя iдэалы».
Пасляслоуе
Аб тым, што прапагандыскае абвяшчэнне права нацый на самавызначэнне практычна нiчога не мяняла, У. Ленiн пераканауся, на жаль, толькi тады, калi зах-варэу i адышоу ад актыунай працы; 30-га снежня 1922 года ён пачау дыктаваць свае думкi на конт гэтага, працягваючага быць балючым, нацыянальнага пытання.
«Я, здаецца, моцна вiнаваты перад працоунымi Расii за тое, – казау ён, – што не умяшауся дастаткова энергiчна i дастаткова рэзка у праславутае пытанне аб аутанамiзацыi, афiцыйна названае, здаецца, пытаннем аб Саюзе Савецкiх Сацыялiстычных Рэспублiк». (В. И. Ленин. ПСС, т. 45. М.: Политиздат, 1975, с. 356).
У тагачасных умовах, тлумачыу У. Ленiн, «вельмi натуральна, што «свабода выхаду з саюза», якой мы апраудваем сябе, будзе пустою бумажкаю, ня здольнай абаранiць расiйскiх iншародцау ад нашэсця таго сапрауднага рускага чалавека, вялiкароса-шавiнiста, у сапрауднасцi, падляца i гвалтоунiка, якiм з’яуляецца тыповы рускi бюракрат. Няма сумнення, што мiзэрны працэнт савецкiх i савецiзаваных працоуных будзе тануць у гэтым моры шавiнiстычнай рускае дрэнi, як муха у малацэ». (Там жа, с. 357).
«Я ужо пiсау у сваiх творах па нацыянальнаму пытанню, што нельга абст-рактна падыходзiць да пытання аб нацыяналiзме навогул. Неабходна адрознiваць нацыяналiзм нацыi прыгнечанай i нацыяналiзм нацыi прыгнятальнiкау, нацыяна-лiзм вялiкай нацыi i нацыяналiзм нацыi малой.
У адносiнах да другога нацыяналiзму амаль заусёды у гiстарычнай практы-цы мы, нацыяналы вялiкай нацыi, з’яуляемся вiнаватымi у бясконцай колькасцi гвалтау, i нават больш таго – нeпрыкметна для сябе здзяйсняем бясконцую колькасць гвалтау i абразау, – патрэбна толькi узгадаць мае волжскiя успамiны аб тым , як у нас трацiруюць iншародцау, як паляка не называлi iнакш, як «палячышкай», як татарына не высмейваюць iнакш, як «князь», украiнца iнакш, як «хахол», грузiна i iншых кауказкiх iншародцау, – як «кауказкi чалавек».
Таму iнтэрнацыяналiзм з боку прыгнятаючай, або так называемай «вялiкай нацыi» (хаця вялiкай толькi сваiм гвалтам, вялiкай толькi гэтак, як вялiкi дзяржы-морда) павiнен быць не толькi у захаваннi роунасцi нацый, алe у гэткай няроунасцi, якая кaмпенсавала бы з боку нацыi прыгнятаючай, нацыi вялiкай, тую няроунасць, якая складваеццa у жыццi фактычна». (Там жа, с. 358-359).
«Што важна для пралетарыя? Для пралетарыя не толькi важна, – указвау У. Ленiн, – але iстотна неабходна забяспечыць яго максiмумам даверу у пралетарскай класавай барацьбе з боку iншародцау. Што патрэбна для гэтага? Для гэтага патрэбна не толькi фармальная роунасць. Для гэтага патрэбна кампенсаваць так цi iнакш сваiмi абыходжаннямi цi сваiмi уступкамi у адносiнах да iншародцау той недавер, тую пaдазронасць, тыя крыуды, якiя у гiстарычным мiнулым нанесены iм урадам «вялiкадзяржаунай» нацыi». (Там жа, с. 359).
Таму, раiу У. Ленiн, дарэчы, ужо у другi дзень працы Першага Усесаюзнага з’езда Саветау СССР (31-га снежня), «па-першае, патрэбна пакiнуць i мацаваць саюз сацыялiстычных рэспублiк, аб гэтай меры, – падкрэслiвау ён, – ня можа быць сумневу. Яна нам патрэбна, як патрэбна i сусветнаму камунiстычнаму пралетарыяту для барацьбы з сусветнай буржуазiей i для абароны ад яе iнтрыг.
Па-другое, патрэбна пакiнуць саюз сацыялiстычных рэспублiк у адносiнах да дыпламатычнанага апарата».
А далей, У. Ленiн асобую увагу звярнуу на моунае пытанне. «Патрэбна увесцi найстражэйшыя правiлы, – раiу ён, – адносна ужывання нацыянальнай мовы у iншанацыянальных рэспублiках, уваходзячых у наш саюз, праверыць гэтыя правiлы асаблiва дасканала… Тут патрабуецца дэталёвы кодэкс, якi могуць распрацаваць сколькi-небудзь паспяхова, – на яго думку, – толькi нацыяналы, якiя жывуць у дадзенай рэспублiцы». (Там жа, с. 360-361).
Больш таго, «пры гэтым не патрэбна заракацца нiякiм чынам ад того, – лiчыу У. Ленiн, – каб у вынiку усёй гэтай працы вярнуцца на наступным з’ездзе Саветау назад, г. зн. пакiнуць саюз савецкiх сацыялiстычных рэспублiк у адносiнах ваенных i дыпламатычных, а ва усiх iншых адносiнах вярнуцца да поунай самастойнасцi асобных наркаматау». (Там жа, с. 361-362).
* * *
Але, у час стварэння СССР, прапановы хворага У. Ленiнa ужо нiхто не брау пад увагу; iнiцыятары i арганiзатары стварэння Саюза кiравалiся яго папярэднiмi палажэннямi. Так, 30-га снежня 1922 года на з’ездзе Саветау у сваiм дакладзе «Аб стварэннi Саюза Савецкiх Сацыялiстычных Рэспублiк» Iосiф Сталiн сказау, што «у гiсторыi Савецкай улады сённяшнi дзень з’яуляецца пераломным. Ён кладзе вехi памiж старым, ужо пройдзеным перыядам, калi савецкiя рэспублiкi хаця i дзейнiчалi сумесна, але ж iшлi асобна, занятыя перш за усё пытаннямi свайго iснавання, новым, ужо пачаушымся перыядам, калi асобнаму iснаванню савецкiх рэспублiк кладзецца канец, калi рэспублiкi аб’ядноуваюцца у адзiную саюзную дзяржаву для паспяховай барацьбы з гаспадарчай разрухаю, калi Савецкая улада марыць ужо не толькi аб iснаваннi, але i аб тым, каб развiвацца у сур’ёзную мiжнародную сiлу, якая можа уплываць на мiжнароднае становiшча, якая зможа змянiць яго у iнтарэсах працоуных».
А далей у названым дакладзе I. Сталiн адзначыу асоба, што гэты дзень з’яу-ляецца «днём трыумфа новай Расii над старой, над Расiей – жандармау Еуропы, над Расiей – катам Азii. Сённяшнi дзень, – падкрэслiу I. Сталiн, – з’яуляецца днём трыумфа новай Расii, разбiушай ланцугi нацыянальнага прыгнечання, арганiзаваушай перамогу над капiталам, стварыушай дыктатуру пралетарыята, разбудзiушай народы Усходу, надхнiушай працоуных Захаду, ператварыушай чырвоны сцяг з партыйнага знамя у знамя дзяржаунае i сабраушай вакол гэтага знамя народы савецкiх рэспублiк для таго, каб аб’яднаць iх у адну дзяржаву, у Саюз Савецкiх Сацыялiстычных Рэспублiк, правобраз будучай Сусветнай Савецкай Сацыялстычнай Рэспублiкi». (И. В. Сталин. Сочинения, том 5. М.: Госполитиздат, 1947, с. 156, 158).
Так што, як выходзiла з даклада I. Сталiна, СССР стварауся не як Саюз роуных рэспублiк, а Расii адводзiлася у iм асaбiстая роля – аб’ядноуваючай у ствараушымся Саюзе другiя pэспублiкi; а гэта азначае, што у нацыянальных адносiнах амаль нiчога не мянялася, чаго баяуся хворы Ленiн.
Больш таго, з канца 20-х гадоу ХХ стагоддзя у СССР пачалася яшчэ боль-шая цэнтралiзацая улады. У сакавiку 1929 года у сваёй працы «Нацыянальнае пытанне i лeнiнiзм» I. Сталiн, па-першае, прывёу словы У. Ленiна, сказаныя iм у тэзiсах «Сацыялiстычная рэвалюцыя i права нацый на самавызначэнне» (1916 г.) аб тым, што «мэтай сацыялiзму з’яуляецца не толькi знiшчэнне раздробленнасцi чалавецтва на невялiкiя дзяржавы i усякае адасобленне нацый, але злiццё iх».
Па-другое, I. Сталiн адзначыу, што пeрыяд перамогi сацыялiзмa у сусвет-ным маштабе «знiшчае як iмкненне падпарадкавання сваёй уладзе чужых нацый, так i страх перад пагрозай заняволення, напрач падрывае нацыянальны недавер i нацыянальную варожасць, аб’ядноувае нацыi у адзiнай сiстэме сусветнай сацыялiстычнай гаспадаркi i стварае, такiм чынам, рэальныя умовы, неабходныя для паступовага злiцця усiх нацый у адно цэлае». (И. В. Сталин. Сочинения, том 11. М.: Госполитиздат, 1949, с. 345, 353).
Менавiта таму нi у адной Кастытуцыi СССР не прадугледжвауся спосаб рэ-алiзацыi дэкларыраванага права нацый на самавызначэнне.
Пры гэтым нагадаем, што хрушчоускаму кiраунiцтву прыдалося, што у ме-жах СССР гэткае злiццё нацый ужо нiбыта здзейснiлася; i 18 кастрычнiка 1961 го-да на XXII з’ездзе КПСС Мiкiта Хрушчоу у сваiм дакладзе «Аб Праграме Камунiс-тычнай партыi Савецкага Саюза» заявiу: «У СССР склалася новая гiстарычная супольнасць людзей розных нацыянальнасцей, якiя маюць (як яму здавалася – С. Ш.) агульныя характэрныя рысы, – савецкi народ».
Прычым ён нават спрабавау даказаць гэта: «Яны маюць агульную сацыялiс-тычную радзiму – СССР, агульную эканамiчную базу – сацыялiстычную гаспадарку, агульную сацыяльна-класавую структуру, агульны светапогляд – марксiзм-ленiнiзм, агульную мэту – пабудову камунiзма, шмат агульных рысау у духоуным аблiччы, у псiхалогii». (Материалы XXII съезда КПСС, 1962, с. 126).
* * *
Але, як паказала гiсторыя, Савецкi Саюз па сваёй сутнасцi быу фармiраван-нем нядоугавечным; i канчатковы распад яго здзейснiуся падпiсаннем Белавежскiх пагадненняу i Алма-Ацiнскай дэкларацыi 8 i 21 снежня 1991 года.
Так што, у адрозненне ад камунiстычных фантазёрау з iх класавым падыхо-дам пры вырашэннi амаль усiх пытанняу, правым быу рускi фiлосаф Мiкалай Бяр-дзяеу, якi лiчыу, што «нацыя ёсць дынамiчная субстанцыя, а не гiстарычная функцыя, якая праходзiць, яна урастае сваiмi каранямi у глыбiню жыцця. Нацыянальнае адзiнства глыбей адзiнства класау, партый i усiх iншых стварэнняу у жыццi наро-дау, якiя праходзяць. Кожны народ вядзе барацьбу за сваю культуру i за лепшае жыццё у атмасферы нацыянальнай кругавой парукi. I вялiкае самаашуканства дзейнiчаць без улiку нацыянальнасцi». (Николай Бердзяев. Судьба России. М., 1918, с. 97).
Такiм чынам, аналiзуя падзеi тых гадоу з вышынi сённяшняга дня, трэба адзначыць, што, негледзячы на неспрыяльныя умовы, у якiх дзейнiчалi стваральнiкi i кiраунiкi БНР i дапушчаныя iмi памылкi, у тым лiку i такiя наiуныя, як, напрыклад, спроба знайсцi падтрымку незалежнасцi Беларусi у гeрманскiх уладау, нельга не аддаць належнага iх смеласцi i мужнасцi, праяуленых iмi у барацьбе за устанауленне дзяржаунай незалежнасцi Беларусi, за што многiя з iх пасля заплацiлi жыццём.
Днём Незалежнасцi Рэспублiкi Беларусь павiнна быць, безумоуна, дата – 25-га сакавiка!
Сямён Шарэцкi, Старшыня Вярхоунага Савета Рэспублiкi Беларусь 13-га склiкання